Асноўная сфера прымянення паветранага транспарту — пасажырскія перавозкі на адлегласці звыш тысячы кіламетраў. Таксама ажыццяўляюцца і грузавыя перавозкі, але іх доля вельмі нізкая.
Паветраны транспарт мае як шэраг пераваг (высокая хуткасць, магчымасць дастаўкі грузаў у ізаляваныя раёны пры дапамозе верталётаў), так і істотныя недахопы (высокая цана перавозак, залежнасць ад надвор'я, патрабаванне аэрапортаў, малая грузападымальнасць і г.д.). Усё гэта абмяжоўвае яго прымяненне ў якасці грузавога транспарту.
Крытыка ў адносінах уздзеяння паветранага транспарту на навакольнае асяроддзе, вельмі сур'ёзная. У прыкладзенай брашуры вы зможаце знайсці дадатковую інфармацыю аб тым, як міжнародная супольнасць імкнецца палепшыць гэты паказчык.
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Карпаратыўная Сацыяльная Адказнасць (КСА)