Рынак

Бытавая хімія

Старайцеся разумна карыстацца бытавой хіміяй

Кожная сям'я купляе велізарную колькасць чысцячых сродкаў. Бытавая хімія, якой мы карыстаемся рэгулярна, трапляе ў складзе сцёкавых вод у прыродную ваду і фільтруецца ў глебу. Упакоўка прэпарата бытавой хіміі таксама ўяўляе небяспеку, а пры награванні рэшткі хімічных рэчываў могуць трапляць у паветра, якім мы дыхаем.

Надзейных спосабаў ўтылізацыі прэпаратаў бытавой хіміі пакуль не існуе. Мы можам толькі паспрабаваць скараціць шкоду ад яе. Таму лепшае, што можна зрабіць, — гэта выкарыстоўваць іх разумна і правільна, а пры куплі ўважліва чытаць інфармацыю на этыкетках і выбіраць тыя прэпараты, якія адносна мала ўздзейнічаюць на прыроднае асяроддзе.

Даведайцеся больш пра бытавыя хімікаты ў прыкладаемай брашуры.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: