Прафесіі

Настаўнік          

Роля настаўніка і выхавацеля заключаецца ў навучанні і выхаванні будучых пакаленняў шляхам перадачы навучэнцам тэарэтычных ведаў і практычных уменняў. Настаўнік звычайна працуе ў школе або іншай навучальнай установе, хоць у розных культурах могуць быць свае асаблівасці. Настаўнікі навучаюць грамаце, уменню лічыць, майстраваць (прафесійнае навучанне), мастацтву, рэлігіі, асновам грамадзянскасці, асновам медыцыны, натуральным навукам і многім іншым прадметам і дысцыплінам.

Традыцыйныя формы выкладання — кароткія, з перапынкамі ўрокі лекцыйнага тыпу, на якіх настаўнік з'яўляецца галоўнай фігурай, а вучні-пасіўнымі слухачамі, паступова саступаюць месца сучасным, больш эфектыўным формам падрыхтоўкі, такім як:

  • Актыўнае навучанне, пры якім навучэнцы адыгрываюць галоўную ролю ў працэсе засваення новых ведаў і фарміравання ўменняў. Тыповыя віды вучэбнай дзейнасці могуць уключаць у сябе пісьмо, чытанне, групавыя формы працы, дыскусіі, ролевыя гульні, правядзенне сацыялагічных даследаванняў, групавыя праекты, мадэліраванне праблемных сітуацый, рашэнне праблем і задач, звязаных з аналізам, сінтэзам і ацэнкай.
  • Электроннае навучанне з выкарыстаннем электронных сродкаў для перадачы ведаў і фарміравання ўменняў. Вучэбныя заданні могуць захоўвацца на хатнім камп’ютары, ці выконваюцца ў рэжыме рэальнага часу, або перадавацца па электроннай сетцы.
  • Навучанне ў дзеянні — навучальная методыка, з дапамогай якой людзі разам працуюць і навучаюцца. Яны набываюць веды на практыцы, здзяйсняючы рэальныя дзеянні, замест традыцыйнай навучальнай методыкі.

Адукацыя адыгрывае значную ролю ў змене мадэляў сацыяльна-эканамічных паводзін. Для атрымання максімальна дадатнага эфекту настаўнікі павінны з малых гадоў знаеміць вучняў з экалагічнымі праблемамі і канцэпцыяй устойлівага развіцця.

У больш канкрэтным сэнсе, педагогі павінны навучаць сваіх вучняў, няхай гэта дзеці ці дарослыя, таму, як функцыянуе навакольнае асяроддзе, як яны залежаць ад яго і як яны ўздзейнічаюць на само асяроддзе. Дзеці асабліва рэагуюць на такія ўрокі. З насення разумення, пасаджаных цяпер, праз пакаленне вырастуць неабыякавыя грамадзяне.

Вучэбная абстаноўка дае моладзі добрую магчымасць фарміраваць сацыяльную адказнасць і практычныя здольнасці для сваей будучай ролі дарослых людзей.

Курсы па «Экалагічнай адукацыі» і «Адукацыі для ўстойлівага развіцця» могуць даць разуменне ўзаемасувязі паміж людзьмі і іх асяроддзем пасялення, тым самым даючы магчымасць юным вучням узяць на сябе абавязак перад грамадствам і клапаціцца аб навакольным асяроддзі. У сваю чаргу і настаўнікі, і іх вучні могуць данесці асноўныя ідэі экалагічнай адукацыі і звязаную з ім дзейнасць да сваіх сем’яў і іншых членаў грамадства.

Вучні засвояць з курсу навучання тое, што настаўнікі ўкладуць у яго. Настаўнікі могуць аказваць на вучняў уплыў доўгі час, калі яны з захапленнем адносяцца да сваёй працы, сваіх вучняў і прадмета абмеркавання.

Сення педагогі павінны пастаянна памятаць пра тое, што адукацыя, якая нам цяпер трэба, каб абараніць Зямлю, — гэта не проста распаўсюджванне інфармацыі. Мы, фактычна, ужо ўсе тонем у гэтай інфармацыі! Што нам трэба, так гэта, хутчэй, тое, каб усе выкладчыкі прытрымліваліся здаровага сэнсу. Нашы веды аб свеце прыроды нашмат апярэджваюць здаровы сэнс, якім мы карыстаемся выкарыстоўваючы гэтыя веды. У выніку мы знішчаем нашыя лясы, спусташаем нашы горы, выкачваем ваду з нашых рэк, і псуем сабе кроў. Іншымі словамі, мы ствараем свет, у якім ніхто з нас не хоча жыць.

Аповед: «Камяні ў збанку»

Аднойчы настаўнік вырашыў прадэманстраваць сваім вучням адну тэорыю. Ён дастаў вялікі збан з шырокім горлышкам і стаў напаўняць яго камянямі.

Затым ён спытаў вучняў: «Поўны збан?». Яны ўсе адказалі: «Так!».

Тады настаўнік узяў жменю жвіру і насыпаў яго ў збан. Дробныя каменьчыкі хутка запоўнілі прамежкі паміж вялікімі камянямі. І зноў настаўнік спытаў вучняў: «Поўны збан?». Амаль усе вучні адказалі сцвярджальна.

Затым настаўнік узяў трохі пяску і насыпаў яго ў збан, і спытаўся ў трэці раз: «Поўны збан?». Большасць вучняў маўчалі, а астатнія крыкнулі ў адказ: «Так!».

Нарэшце, настаўнік дастаў шклянку з вадой і выліў яе ў збан. Пясок хутка ўвабраў ваду, пасля чаго настаўнік спытаў: «У чым заключаецца сэнс гэтай дэманстрацыі?»

Адзін з вучняў рызыкнуў адказаць: «Колькі б ты не вучыўся ў жыцці, заўседы знойдзецца месца для новых ведаў!»

«Сапраўды», — пагадзіўся настаўнік, — «але тут есць яшчэ нешта больш важнае. Галоўнае тое, што, калі спачатку не заняцца самымі вялікімі камянямі, то іх потым ніяк не пакладзеш унутр. Вялікія камяні сімвалізуюць самыя важныя рэчы ў Вашым жыцці: Вашы ўзаемаадносіны з членамі сям’і і з сябрамі, Ваш асабісты рост, Ваша стаўленне да іншых людзей у грамадстве. Калі ты дарма марнуеш большую частку свайго часу на малаважныя рэчы — жвір, пясок і ваду, то ты не зможаш справіцца з жыццева неабходнымі рэчамі.»

Запытайце сябе: Якія «вялікія камяні», звязаныя з навакольным асяроддзем і экалагічна ўстойлівым развіццем, настаўнікі могуць «укласці»» у розумы сваіх вучняў?