Прафесіі

Урач          

Урач — гэта чалавек, які прафесійна займаецца ўмацаваннем, захаваннем або аднаўленнем здароўя людзей з дапамогай абследавання, пастаноўкі дыягназу і лячэння хвароб, траўм або якіх-небудзь іншых фізічных або разумовых недамаганняў.

Урачы могуць спецыялізавацца па пэўных катэгорыях хвароб, па тыпах пацыентаў або спосабах лячэння (урачы спецыялісты) або яны могуць браць адказнасць за забеспячэнне бесперапыннай і ўсебаковай медыцынскай дапамогі асобным асобам, сем'ям і насельніцтву (урачы агульнай практыкі). Урач займаецца папярэджаннем (прафілактыкай), распазнаннем (пастаноўкай дыягназу) і лячэннем (тэрапіяй) захворванняў або траўм. Існуе цэлы шэраг кваліфікацый і рангаў урачоў ва ўсім свеце, але ёсць і пэўныя агульныя элементы. Напрыклад, медыцынская этыка патрабуе, каб урачы праяўлялі да сваіх пацыентаў павагу, спачуванне і добразычлівасць.

Некаторыя з найбольш распаўсюджаных праблем, з якімі сутыкаюцца медыцынскія ўстановы, гэта нежаданне грамадзян сачыць за сваім здароўем, адсутнасць эфектыўных мерапрыемстваў, накіраваных на адукацыю насельніцтва па пытаннях аховы здароўя, негатыўныя ўяўленні (памылковыя ці іншыя) пра ролю грошай у медыцыне, рознагалоссі з нагоды рэпрадуктыўных правоў і іншыя дэмаграфічныя праблемы, недахоп персаналу і/або неабходнага медыцынскага абсталявання, і г.д.

У сучасным грамадстве роля ўрача асабліва важная, калі гаворка ідзе пра мінімізацыю рызыкі і небяспекі, якія пагражаюць здароўю чалавека. Урачы, у якіх атрымліваецца пабудаваць доўгатэрміновыя даверныя адносіны са сваімі пацыентамі, могуць адыграць вырашальную ролю ў павышэнні дасведчанасці аб ўзаемасувязі паміж здароўем і навакольным асяроддзем, што, у сваю чаргу, можа прывесці да прапаганды экалагічна адказных паводзінаў.

Урачы прафпаталогіі і ўрачы эколагі — гэта спецыялісты, якія забяспечваюць вялікі шэраг паслуг, што адносяцца да здароўя рабочых і служачых. Яны засяроджваюць сваю ўвагу на існуючай ўзаемасувязі паміж работнікамі, працоўнымі месцамі і характарам працы. Спецыфіка іх работы ўключае ў сябе прафілактыку, лячэнне і рэабілітацыю. Яна звязана з пытаннямі здароўя асобнага работніка, групы работнікаў, іх узаемадзеяння з навакольным асяроддзем і «здароўем» арганізацыі-працадаўцы. Урачы прафпаталогіі і ўрачы эколагі разглядаюць медыцынскія пытанні ў межах больш шырокага кантэксту псіхасацыяльнай, прамысловай і матывацыйнай структур.

Здароўе і навакольнае асяроддзе. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў міжнародная супольнасць стала надаваць больш увагі навакольнаму асяроддзю як вырашальнаму фактару здароўя, што, па некаторых ацэнак, з'яўляецца прычынай прыкладна 20 працэнтаў усіх смерцяў у Еўропе. У 1989 годзе, занепакоеная ростам дадзеных, якія сведчаць пра ўплыў небяспечнага ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўпершыню ініцыявала працэс, накіраваны на ажыццяўленне пачатковага шырокага комплексу прафілактычных мерапрыемстваў па ахове здароўя, дзе праблемы здароўя разглядаюцца ў сувязі з навакольным асяроддзем, што таксама павінна садзейнічаць узаемадзеянню паміж двума сектарамі. З таго часу асноўная ўвага засяроджана на наступных момантах:

  • уплыў кліматычных зменаў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе;
  • рызыкі, для здароўя дзяцей і іншых уразлівых груп, што выкліканы дрэннымі ўмовамі жыцця, працы і экалогіі (асабліва адсутнасць вады і санітарных умоў);
  • сацыяэканамічная і гендэрная няроўнасць у плане асяроддзя пражывання чалавека і здароўя, пад уплывам фінансавага крызісу;
  • цяжар незаразных хвароб, у прыватнасці, у той ступені, наколькі іх можна паменшыць з дапамогай правядзення адэкватнай палітыкі ў такіх галінах, як гарадское будаўніцтва, транспарт, сельская гаспадарка, харчовая бяспека і харчаванне, а таксама ўмовы жыцця і працы;
  • праблемы, выкліканыя выкарыстаннем устойлівых шкодных хімічных рэчываў і (нана) часціц, якія парушаюць працу эндакрыннай сістэмы і якія назапашваюцца ў арганізме, а таксама ў сувязі са з'яўленнем новых невядомых праблем, і вырашэнне праблем атлусцення і траўматызму шляхам стварэння бяспечнага навакольнага асяроддзя, забеспячэння фізічнай актыўнасці і здаровага харчавання.


Дадатковая інфармацыя:

www.euro.who.int (ENG)

www.euro.who.int (RUS)

Зніжэнне рызыкі захворвання на рак. Мы пастаянна атрымліваем звесткі пра выпадкі выяўлення або наяўнасці канцэрагенных рэчываў, якія пагражаюць здароўю людзей. Некалькі простых прыкладаў, што прыводзяцца ніжэй, дэманструюць ролю ўрача, які раіць сваім пацыентам, як можна знізіць рызыку захворвання, змяніўшы свае паводзіны і звычкі або стрымаўшы іх. Ніжэй падаецца некалькі прыкладаў:

  • Аддавайце перавагу садавіне і гародніне, замест тлустай ежы. Старанна мыйце садавіну і гародніну ў чыстай праточнай вадзе, каб выдаліць з іх усе пестыцыды.
  • Кіньце курыць. Калі вакол вас заўзятыя курыльшчыкі, папрасіце іх курыць на вуліцы. Калі Вы жывяце з курыльшчыкам, які не хоча, каб яго выгналі з дому, адвядзіце яму пакой для курэння, які добра праветрываецца. Папярэдзьце ўсіх астатніх дамачадцаў, што знаходзіцца ў пакоі, дзе кураць, не рэкамендуецца. Папрасіце Вашых гасцей курыць толькі на вуліцы або ў пакоі для курэння.
  • Калі Вам трэба выкарыстаць пестыцыды, інсектыцыды або іншыя хімічныя рэчывы дома або ў садзе, спачатку ўважліва прачытайце на этыкетцы інструкцыю па выкарыстанні і правілах бяспекі.
  • Малюючы фарбамі ці алоўкамі, спачатку прачытайце інфармацыю на скрынках, каб пераканацца ў тым, што яны не ўтрымліваюць небяспечных для здароўя рэчываў. Не карыстайцеся матэрыяламі, якія вядомыя як (патэнцыйныя) канцэрагены — бензол, чатыроххлорысты вуглярод, трыхлорэтылен, дыяксін і г.д.
  • Апранайце гумовыя пальчаткі і маску ў час працы з газонакасілкай або іншай тэхнікай, якая працуе на бензіне. Бензін ўтрымлівае бензол, які выклікае лейкамію. Або не ўдыхайце пары бензіну і не дакранаёцеся да самаго бензіну. Ён лёгка пранікае ў скуру, асабліва там, дзе ёсць пашкоджанні скуры ці ранкі.
  • Пакіньце працу з азбестам прафесіяналам! У мінулым азбест выкарыстоўваўся ў якасць вогнетрывалага пакрыцця, і яго ўсё яшчэ можна знайсці ў шматлікіх старых будынках. Калі пакрыццё не пашкоджана, азбест не ўяўляе значнай небяспекі. Але калі яно пашкоджана ці не цалкам выдалена, азбеставыя валакна могуць адслойвацца і пранікаць у лёгкія, выклікаючы рак.
  • Рэгулярна рабіце фізічныя практыкаванні і сачыце за сваёй вагой.