Прафесіі

Гандляр / Прадавец          

Гандаль зяўляецца важным сектарам эканомікі і ўяўляе сабой істотны складнік развіцця чалавечай цывілізацыі. Гандаль — род дзейнасці, звязаны з продажам тавараў, уключаючы іх пастаўку, захоўванне i падрыхтоўку да продажу, а таксама аказанне паслуг непасрэдна пакупацелям. Прадстаўнік адной з самых старажытных прафесій, купец або гандляр — гэта, галоўным, чынам бізнэсмэн, які гандлюе таварам, вырабленым іншымі, з мэтай атрымання прыбытку. Клас гандляроў — важны кампанент многіх існуючых раней таварыстваў, чый сацыяльны статус мяняўся значна ў залежнасці ад дадзенага гістарычнага перыяду або тыпу грамадства. Многія гандляры ў Еўропе ў Сярэднія стагоддзі атрымалі «дваранскі» тытул, у той час, як купцы, гандляры і разносчыкі ў Старажытным Кітаі складалі клас шэнь — самы нізкі па рангу з чатырох прафесій (астатнія былі — знакаміты вучоны, селянін-фермер і майстравы/рамеснік).

Тэрмін «прадавец» трохі адрозніваецца ад слова «гандляр». У цяперашні час гэта адна з найбольш распаўсюджаных прафесій на рынку працы; будучы прадавец звычайна атрымлівае практычную падрыхтоўку з мэтай фарміравання канкрэтных уменняў, звязаных з адной з двух асноўных катэгорый гандлю:

  • Аптовы гандляр працуе як злучальнае звяно ў ланцужку «вытворца — рознічны гандляр» і звычайна закупляе вялікую колькасць тавараў.
  • Рознічны гандляр або рознічны прадавец прадае тавар пакупнікам, звычайна ў меншай колькасці. Уладальнік крамы — гэта рознічны гандляр, але іншыя прафесіі, якія могуць уваходзіць у дадзены прафесійны пералік, гэта — прадавец (які працуе ў краме), гандлёвы агент, памочнік ці служачы.


У грамадстве, якое сёння прынята называць «грамадствам спажывання», і ў кантэксце змены роляў паміж вытворцамі і пакупнікамі, прафесія гандляра або прадаўца, працягвае адыгрываць усё большую ролю ў абароне навакольнага асяроддзя і аховы здароўя чалавека.

Сёння, калі патрэбы пакупнікоў кладуцца цяжкім і няўстойлівым грузам на прыродныя рэсурсы, вытворчасць тавараў, іх выкарыстанне і ўтылізацыя адходаў асабліва адбіваюцца на нашым здароўі, на якасці паветра, вады і глебы.


Ідэалогія спажывання

Для большасці людзей у развітых краінах наведванне магазіна стала звычайнай часткай паўсядзённага жыцця. Але ў людзей ёсць асаблівасць ператвараць звычайную рэч або падзею ў нешта незвычайнае, галоўным чынам, для таго, каб зрабіць сваё жыццё больш маляўнічым або прывабным. Уласна кажучы, нешматлікія людзі старанна абдумваюць свае пакупкі: яны ўваходзяць у краму ці супермаркет, папярэдне нават не вырашыўшы, што яны збіраюцца купіць. Яны могуць зайсці, каб проста адпачыць, пагутарыць ці проста, каб задаволіць раптоўны парыў што-небудзь купіць. Такое стаўленне аказвае негатыўнае наступства на якасць жыцця. Замест таго, каб проста купіць тое, што людзям трэба (што часта ў рэчаіснасці аказваецца нашмат карысным для здароўя і лепшай якасці), яны спрабуюць задаволіць псіхалагічную патрэбу, песцячы сябе непатрэбнымі, шкоднымі і марнатраўнымі пакупкамі.


Упакоўка

Упаковачная прамысловасць — адна з найбольш дынамічна развіваючых галін эканомікі. Тавары ў сучаснай упакоўцы маюць больш працяглы тэрмін захоўвання і зручнейшыя для транспарціроўкі. У добрай упакоўцы можна паспяхова прадставіць прадукцыю ў прывабным выглядзе — і на самай справе, часта ўпакоўка выглядае больш прывабнай, чым тое, что там змешчана. Але за прывабны знешні выгляд упакоўкі трэба плаціць надмерна высокую экалагічную плату.

Упакоўка складае больш за палову аб'ёму бытавых адходаў. Можна ўявіць, якая колькасць сыравіны і электраэнергіі, выдаткавана на яе выраб і якія цяжкасці ўзнікаюць у сувязі з гэтым па ўтылізацыі адходаў. Большасці штучным абгортачным матэрыялам спатрэбілася б стагоддзя для поўнага раскладання натуральным шляхам.


Рэклама і этыкеткі

Рэклама — гэта форма рынкавых зносін, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб заахвоціць, пераканаць або маніпуляваць пакупнікамі длятаго, каб прымусіць іх набыць прадукт ці паслугу. Рэклама прадукцыі відаць паўсюль. Адна з галоўных мэтаў рэкламы — пераканаць пакупніка, што «гэты канкрэтны прадукт лепш за іншых».

Этыкеткі на прадуктах нясуць інфармацыю аб паходжанні прадукта, спосабе выкарыстання, тэрмінах захоўвання і ўтылізацыі; наяўнасць некаторых звестак неабходна ў адпаведнасці з нацыянальным або міжнародным заканадаўствам. Аднак, даволі часта мэта падобнай «інфармацыі», фактычна, заключаецца ў тым, каб увесці пакупнікоў у зман. Паколькі людзі аддаюць перавагу тавару прывабнай упакоўцы, з этыкеткай на бачным месцы і прыгожымі малюнкамі, асабліва не задумваючыся пра яго змесціве, задача рэкламадаўца — задаволіць падобныя чакання.


Экаэтыкеткі і біяналепкі

гэта сістэма маркіроўкі харчовых і іншых прадуктаў. Сутнасць сістэм маркіроўкі заключаецца ў тым, каб людзям пры куплі было лягчэй звяртаць увагу на праблемы навакольнага асяроддзя. На адных этыкетках паказваецца колькасць забруджвання або энергазатрат у балах ці адзінках вымярэння; на іншых проста паказваецца адпаведнасць вызначаным тэхналагічным працэсам або мінімальным патрабаванням, што спрыяюць ўстойліваму развіццю або зніжэнню шкоды, якое наносіцца навакольнаму асяроддзю. Крытэрыі маркіроўкі прадуктаў экалагічнымі налепкамі ўлічваюць увесь жыццёвы цыкл прадукта, пачынаючы ад здабычы сыравіны, вырабу, упакоўкі, размеркавання, выкарыстання і ўтылізацыі прадукта.

 

Канцэпцыя «Пачэсны гандаль»

набірае папулярнасць ва ўсім свеце. «Сумленны гандаль» — гэта арганізаваны грамадскі рух, чые заяўленыя мэты — садзейнічаць устойліваму развіццю і дапамагаць вытворцам у краінах, якія развіваюцца, дасягнуць больш справядлівых умоў гандлю. Члены дадзенага руху выступаюць за выплату больш высокіх коштаў экспарцёрам, а таксама за больш высокія сацыяльныя і экалагічныя стандарты. У прыватнасці, рух асноўную ўвагу надае экспарту з краін, якія развіваюцца, у развітыя краіны, асабліва вырабы ручной працы, каву, какава, цукар, бананы, мёд, бавоўну, віно, свежую садавіну, шакалад, кветкі і золата. Рух імкнецца садзейнічаць дасягненню большай справядлівасці ў міжнародным гандлёвым супрацоўніцтве шляхам дыялогу, празрыстасці і павагі.

Гандляры і прадаўцы павінны ведаць і ўжываць наступныя прынцыпы спрыяльныя для навакольнага асяроддзя гандлю:

  • Лепшая ўпакоўка — не выкарыстоўваць ніякай упакоўкі.
  • Кожны раз пры паўторным выкарыстанні ўпакоўкі зніжаецца кошт тавару і ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.
  • Чым менш матэрыялу выкарыстоўваецца для вытворчасці пэўнай колькасці прадукцыі, тым лепш.
  • Пры другаснай перапрацоўцы матэрыялу зніжаецца як колькасць выкарыстанай сыравіны, так і колькасць адходаў.
  • Біядэградзіруемы ўпаковачны матэрыял аказвае нашмат меншы ўплыў на навакольнае асяроддзе.
  • У час вырабу простай упакоўкі расходуецца менш матэрыялу і электраэнергіі.


У практычным плане прадаўцам варта прымаць пад увагу, што:

  • Усё можна спакаваць, акрамя абавязку ўсё пакаваць.
  • Існуе 4 спосабы палепшыць узаемаадносіны прадукта са сваёй упакоўкай:
    • зрабіць адну вялікую ўпакоўку на ўвесь тавар замест звязкі асобных упаковак;
    • спакаваць тавар як мага шчыльней;
    • абыходзіцца без дадатковай унутранай упакоўкi;
    • прапаноўваць тавар у зручнай ўпакоўцы працяглага карыстання, якую можна паўторна запоўніць або выкарыстаць.
  • Большасць матэрыялаў можна аднавіць або перапрацаваць, хоць гэта і не заўсёды з'яўляецца аптымальным рашэннем, так як перапрацоўка з'яўляецца доўгім працэсам з выкарыстаннем электраэнергіі і іншых рэсурсаў. Агульнапрынятая практыка ў многіх крамах прапаноўваць бясплатную транспарціроўку і збор прыбораў, якія выйшлі з ужытку, пры куплі новага. Яшчэ адзін спосаб абараніць навакольнае асяроддзе ад шкодных адходаў — гэта збіраць старыя батарэйкі, лямпачкі і г.д.

Гандляры і прадаўцы павінны заахвочваць сваіх кліентаў надаваць асаблівую ўвагу гандлёвым маркам і кампаніям, якія (з дапамогай этыкетак або рэкламы) прыкладаюць намаганні, накіраваныя на захаванне навакольнага асяроддзя. Аб усіх выпадках «спрыяльнага для навакольнага асяроддзя» выбару (такіх як эканомія электраэнергіі, адсутнасць рэчываў, якія спрыяюць знішчэнню азонавага пласта, выкарыстанне аднаўляльных матэрыялаў, наяўнасць прадукцыі руху «Сумленны гандаль») трэба зразумела і даходліва паведамляць і тлумачыць пакупнікам.