Прафесіі

Iнфармацыйны тэхнолаг          

Адной з галоўных задач ІТ-спецыяліста зъяўляецца навучанне кліентаў карыстацца камп’ютарнымі праграмамі. ІТ-спецыялісты таксама забяспечваюць тэхнічную падтрымку камп'ютарных сістэм, але кампаніі таксама наймаюць праграмістаў, распрацоўшчыкаў вэб-сайтаў, вэб-майстроў і спецыялістаў іншых прафесій, звязаных з выкарыстаннем Інтэрнэту.

Камп’ютары адыгрываюць значную ролю, практычна, у кожным аспекце сучаснага жыцця. Інжынеры карыстаюцца камп’ютарамі для праверкі і забеспячэння бяспекі розных структур у будынках; у банкаўскай справе камп’ютары выкарыстоўваюцца ў банкаматах і для правядзення аперацый у рэжыме Інтэрнэт-банкінг; эколагі карыстаюцца камп’ютарнымі праграмамі для мадэлявання ўздзеяння забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе; у ахове здароўя камп’ютары выкарыстоўваюцца для надзейнага захоўвання гісторый хвароб пацыентаў; хірургі выкарыстоўваюць відэакамеры і камп’ютары ў аперацыйных для правядзення хірургічных працэдур. Усе гэтыя важныя сацыяльныя функцыі не маглі б быць распрацаваны і ўкаранёны без дапамогі ІТ-спецыялістаў, якія распрацоўваюць праграмы, абслугоўваюць камп’ютары і падтрымліваюць вэб-сайты.

Значэнне камп’ютараў і спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій нельга разглядаць у патрэбным кантэксце, не атрымаўшы спачатку ўяўленне пра тую важную ролю, якую адыгрывае Інтэрнэт у сучасным грамадстве. Усяго толькі за адзін дзясятак гадоў, з 2002 года па 2012 год, колькасць карыстальнікаў у Інтэрнэце павялічылася на 566%. Сёння, прыкладна адна трэць насельніцтва зямлі (2,4 мільярда) карыстаецца Інтэрнэтам, і шмат каму з нас, хто карыстаецца Інтэрнэтам рэгулярна або штодня, цяжка ўявіць сабе наша жыццё без яго. Цяпер, больш чым калі-небудзь яшчэ ў гісторыі чалавецтва, людзям давялася магчымасць атрымліваць вялікую колькасць інфармацыі, практычна, па ўсіх прадметах. Акрамя таго, дадзеная тэхналогія значна палегчыла пэўным асобам і калектывам магчымасць мець зносіны адзін з другім.

Адным з асноўных пераваг камп’ютараў з’яўляецца хуткае ўдасканаленне іх тэхналогій і поспехі, дасягнутыя з пункту гледжання павышэння іх эфектыўнасці і карысці. Аднак, за гэты хуткі поспех даводзіцца таксама расплачвацца навакольнаму асяроддзю. Камп’ютары састарваюцца кожныя некалькі гадоў, а старыя камп’ютары проста выкідаюцца, таму шта новыя хутчэй і лягчэй. У 1977 годзе сярэдні тэрмін службы камп’ютара складаў ад чатырох да шасці гадоў; да 2008 года сярэдні тэрмін службы камп’ютара знізіўся ўсяго толькі да двух гадоў. Паколькі ў 2008 годзе налічвалася звыш аднаго мільярда камп’ютараў, усё гэта стварыла велізарную колькасць электронных адходаў. Штогод з’яўляецца прыкладна 50 мільёнаў тон электронных адходаў. Гэтыя адходы складаюць прыблізна 8% усіх муніцыпальных адходаў у Еўропе і з’яўляецца самым хуткарослым патокам адходаў. Гэта стварае велізарныя праблемы, таму што электронныя адходы ўтрымліваюць больш за 1000 розных рэчываў, многія з якіх з’яўляюцца таксічнымі (мыш’як, кадмій, ртуць і свінец).

Больш таго, для працы камп’ютараў патрэбна электраэнергія, і тыповы настольны персанальны камп’ютар расходуе ўхаластую больш за палову электраэнергіі, якую ён забірае з разеткі. Аднак, велізарная колькасць ўхаластую выдаткаванай электраэнергіі можна было б зэканоміць, купіўшы энергазберагальныя прыборы або проста выключыўшы камп’ютар пасля заканчэння працы замест таго, каб пакідаць яго працаваць ухаластую. Камп’ютарныя спецыялісты адыгрываюць важную экалагічную ролю з пункту гледжання набыцця розных тыпаў камп’ютараў і камп'ютэрнай тэхнікі, а таксама з пункту гледжання ўплыву, які яны могуць аказваць на тое, як карыстацца дадзенымі прыладамі і тэхналогіямі.

Саветы ІТ-спецыялістам:

  • Не пакідайце камп’ютар працаваць ухаластую. Заўсёды выключайце яго пасля працы і вымайце відэлец шнура з разеткі.
  • Імкніцеся не выкідваць камп’ютары або адходы электронікі ў смеццевы бак. Прасачыце за тым, каб усё гэта паступіла на другасную перапрацоўку. Выкарыстоўвайце свае тэхнічныя веды ў сацыяльных СМІ для прапаганды рашэнняў экалагічных праблем.
  • Заклікайце кліентаў карыстацца энергазберагальнай функцыяй на сваіх камп’ютарах, а таксама вымаць вілку з разеткі, калі камп’ютарам не карыстаюцца.
  • Дарыце састарэлую электроніку іншым карыстальнікам. Для Вас тэхналогія, магчыма, састарэлая, але для іншых яна можа стаць даволі карыснай.
  • Даведайцеся больш, што можна яшчэ зрабіць на сайце www.electronicstakeback.com/home/ (на англійскай мове) і на сайце itunews.itu.int/Ru/Note.aspx?Note=2144 (на рускай мове).