Прафесіі

Будаўнік          

«Будаўнік» — гэта назва, якая падыходзіць да вялікай групы людзей, занятых ў будаўніцтве (жылых, прамысловых, гандлёвых будынкаў і г. д.) і інфраструктуры (электрасетак, трубаправодаў, аўтамабільных і жалезных дарог, мастоў, аэрадромаў, мастоў і інш).

Будаўніцтва пачынаецца з планавання, праектавання і фінансавання і працягваецца да таго часу, пакуль аб'ект не будзе гатовы да здачы. Існуюць розныя віды будаўніцтва, такія як будаўніцтва жылога дома, будаўніцтва легкіх гандлевых аб'ектаў, будаўніцтва шматкватэрных дамоў, будаўніцтва прамысловых аб'ектаў, будаўніцтва гандлевых будынкаў, будаўніцтва ўстаноў і г. д.

Кожны будаўнічы праект патрабуе наяўнасці групы людзей для яго планавання, праектавання і ажыццяўлення. Напрыклад, будаўніцтва жылога дома можа ажыццяўляцца пры ўдзеле начальніка будоўлі, інжынера-праекціроўшчыка, інжынера-будаўніка ці архітэктара праекта. Для паспяховага ажыццяўлення будаўніцтва важным з'яўляецца яго эфектыўнае планаванне. Спецыялісты, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы праекта і пэўнай інфраструктуры, павінны ўлічваць наступныя моманты: уздзеянне на навакольнае асяроддзе, графік выканання работ, фінансаванне, тэхніка бяспекі на будаўнічай пляцоўцы, нязручнасці, якія прычыняюцца жыхарам з-за затрымак у будаўніцтве і ўдзелу ў таргах і г. д.

У ходзе будаўніцтва ўдзельнічае цэлы шэраг спецыялістаў. Найбольш распаўсюджаныя спецыяльнасці — гэта муляр (кладзе цэглу і ўзводзіць цагляную кладку); цясляр (будуе з дрэва); арматуршчык або металіст (выконвае мантаж ці дэмантаж сталевых будаўнічых каркасаў); электрык (спецыялізуецца па мантажы электраправодкі і падобнага абсталявання ўнутры будынкаў); шкляр (устаўляе шкло); тынкоўшчык (тынкуе сцены); аператар цяжкага абсталявання (кіруе цяжкім абсталяваннем, што выкарыстоўваюцца на інжынерных і будаўнічых аб’ектах); спецыяліст-цеплатэхнікі (спецыялізуецца на мантажы вадзяных помпаў і ацяпляльных катлоў); ландшафтны дызайнер (спецыяліст па добраўпарадкаванні тэрыторыі); маляр і аддзелачнік (адказвае за афарбоўку і аздабленне будынкаў); страхар (спецыяліст па дахаваму пакрыццю; плітачнік, спецыялісты па гідраізаляцыі і інш.

Сення будаўніцтва цесна звязана з выкарыстаннем рэсурсаў (энергетычных і матэрыяльных), утварэннем адходаў і выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, і ўсе гэта аказвае значнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Агульнае ўздзеянне антрапагеннага асяроддзя на здароўе людзей можна мінімізаваць шляхам:

  • эканомнага выкарыстання матэрыялаў (кожны будаўнічы матэрыял нясе ў сабе экалагічныя выдаткі);
  • эканомнага выкарыстання электраэнергіі, уключаючы меры, накіраваныя на скарачэнне спажывання энергіі, якая затрачана на ацяпленне і астуджэнне будынкаў (на што прыходзіцца 40% усей спажыванай у доме энергіі), на паслугі гарачай вады (на якую прыпадае 20% спажыванай энергіі), і на энергію, якая расходуецца на асвятленне і бытавыя прыборы;
  • эканомнага выкарыстання вады (гэта значыць, скарачэння колькасці спажыванай вады і паляпшэння якасці і колькасці выкарыстання ліўнёвай і перапрацаванай сцёкавай вады;
  • аховы здароўя людзей, якія знаходзяцца ў памяшканні, і паляпшэння прадуктыўнасці працы;
  • зніжэння аб'ему адходаў, забруджвання і дэградацыі навакольнага асяроддзя.

Канцэпцыя «зялёнага будынку» (таксама вядомая як «зяленае будаўніцтва» або «экалагічна чысты будынак») адносіцца да працэсу будаўніцтва і эксплуатацыі, які характарызуецца адказным стаўленнем да захавання навакольнага асяроддзя і ашчаднага выкарыстання рэсурсаў на працягу ўсяго тэрміну службы будынка: ад выбару будаўнічай пляцоўкі і праектавання будынка, да будаўніцтва, уводу ў эксплуатацыю, абслугоўвання, рэканструкцыі і зносу. Гэта патрабуе цеснага супрацоўніцтва паміж праекціроўшчыкамі, архітэктарамі і заказчыкамі на ўсіх этапах працы над праектам. Практыка будаўніцтва «экалагічна чыстых будынкаў» пашырае і дапаўняе класічныя праблемы эканоміі, практычнасці, даўгавечнасці і выгоды, звязаныя з праектаваннем будынкаў.

Хоць у дадатак да старых тэхналогій пастаянна развіваюцца новыя, накіраваныя на будаўніцтва экалагічных будынкаў, у цэлым сутнасць такая, што экалагічна чыстыя будынкі будуюцца для таго, каб знізіць агульны ўплыў антрапагеннага асяроддзя на здароўе чалавека і натуральнае асяроддзе пры дапамозе наступных мерапрыемстваў:

  • эканомна выкарыстоўваць электраэнергію, ваду і іншыя рэсурсы;
  • прымяняць практыку «праектавання пасіўнага дома» (выкарыстоўваць магчымасці клімату для падтрымання камфортнай тэмпературы і зручнага асвятлення);
  • зніжаць аб’ём адходаў, забруджвання і дэградацыі навакольнага асяроддзя;
  • пераходзіць да натуральнага будаўніцтва, што звычайна робіцца ў меншым маштабе і дзе звычайна выкарыстоўваюцца даступныя ў дадзенай мясцовасці прыродныя матэрыялы.


Практычныя парады, як зрабіць дом экалагічна бяспечным:

  • эканомце электраэнергію, дадаткова ўцяпліўшы сцены, дах і падлогу, выкарыстоўваючы ў якасці ізаляцыі мінеральную вату, пенаполістырол і старыя газеты; пры іх вытворчасці затрачваецца менш электраэнергіі, і яны вылучаюць менш атрутных рэчываў, чым полістырол і поліурэтан;
  • пастаўце рэзервуары для збору дажджавой вады з даху па вадасцёкавых жолабах; зрабіце вакол будынкаў водапранікальныя паверхні, каб вада сцякала ў зямлю натуральным шляхам;
  • замест асфальту выкарыстоўвайце для адмосткі новую або перапрацаваную бетонную плітку;
  • для эканомнага выкарыстання знешняга асвятлення, выкарыстоўвайце датчыкі кіравання; напрыклад, аўтаматычнага выключэння пры дзённым святле, або калі асвятленне не патрабуецца ў начны час;
  • карыстайцеся другаснымі матэрыяламі, такімі як цэгла, плітка, шыфер або друз, якія ўжо былі ва ўжыванні;
  • калі ласка, праверце вокны, дзверы і паддашкавыя вокны на герметычнасць, каб яны захоўвалі цяпло;
  • карыстайцеся воднымі або натуральнымі фарбамі і фарбавальнікамі, якія не будуць пагражаць паветру і Вашаму здароўю;
  • карыстайцеся матэрыяламі, якія пастаўляюцца мясцовымі гандлярамі і крамамі, каб не прыйшлося перавозіць іх на вялікую адлегласць;
  • стварыце (унутры ці звонку дома або будынка) месца збору другаснага матэрыялу;
  • падумайце аб выкарыстанні сонечнай энергіі; сонечныя панэлі могуць выкарыстоўвацца для нагрэву вада і выпрацоўкі электрычнасці.


Практычныя парады, як зэканоміць электраэнергію і ваду:

  • карыстайцеся газакандэнсантным катлом для нагрэву вады і ацяплення: такія катлы энергазберагальныя;
  • для эканоміі электраэнергіі ўцяпліце ўсе трубы і ёмістасці;
  • усталюйце туалеты з падвойным змывам;
  • карыстайцеся порыстымі спрэй-кранамі і душавымі галоўкамі, каб знізіць выдатакі вады;
  • усталюйце тэмпературныя датчыкі ў розных месцах дома, напрыклад, тэрмастатычныя клапаны для кантролю тэмпературы батарэй ацяплення;
  • карыстайцеся энергазберагальнымі асвятляльнымі прыборамі і электрычнымі лямпачкамі.