Прафесіі

Банкір / Страхоўшчык          

Банкір – гэта чалавек, які або з'яўляецца ўладальнікам банка, або займае адміністрацыйную пасаду ў банку. Груба кажучы, банк з'яўляецца пасрэдніцкім фінансавым інстытутам, які прымае ўклады і накіроўвае іх на крэдытаванне з дапамогай прамых або ўскосных крэдытаў. Страхоўшчык – гэта чалавек, які працуе ў страхавой кампаніі – установе, якая аказвае паслугі па працы з актывамі з улікам рызыкі, выпадковасці і нявызначанасці.

У сувязі з тым, якую важную ролю адыгрываюць банкі і страхавыя кампаніі, як у маштабе краіны, так і сусветным маштабе, у большасці краін дзейнасць гэтых устаноў жорстка рэгламентавана.

Штодзень, банкіры і страхаўшчыкі распараджаюцца грашовымі сродкамі і дэпазітамі прыватных асоб і бізнэсу, якія тыя ўкладваюць у банкі, каб атрымаць працэнты са сваіх грошай. Акрамя таго, банкіры адыгрываюць ключавую ролю ў плане кіравання грашовымі сродкамі і выдачай крэдытаў насельніцтву і кампаніям, якія жадаюць набыць дом, новую машыну або развіваць свой бізнес. У большасці людзей адсутнічае першапачатковы капітал, каб набыць тавары напрамую, таму банкі прапануюць гэтую суму пад працэнт, які пазычальнік абавязаны выплаціць у будучыні. У дадзеным кантэксце фінансавае прадпрыемства выконвае ў грамадзтве важную функцыю. Аднак, выдача крэдытаў сумніцельным пазычальнікам пад высокія працэнты з'явілася спадарожным фактарам у абвале рынку нерухомасці ў ЗША і наступаючым глабальным эканамічным спадзе. Канцэнтрацыя багацця ў руках усё меншай і меншай колькасці людзей і паглыбленне фінансавай няроўнасці вылілася ў глабальныя пратэсты і спарадзіла рух «Акупіруй Уол-стрыт» з патрабаваннямі, акрамя ўсяго іншага, пакласці канец рызыкоўнай банкаўскай практыцы і «ценявым» фінансавым патокам. Добра ці дрэнна, але гэтыя фінансавыя ўстановы захоўваюць вялікія магчымасці змяняць рынкі і ўмела кіраваць тэндэнцыямі ў галіне інвестыцый.

Паняцце ўстойлівага развіцця грунтуецца на трох асноўных апорах: сацыяльнай, эканамічнай і экалагічнай. Фінансавыя ўстановы адыдгрываюць важную ролю ў грамадстве, утрымліваючы эканамічную апору ўстойлівага развіцця, але яны вельмі часта занядбоўваюць тым, што эканамічныя ўкладанні павінны разглядацца з пункту гледжання цэласнага (халістычнага) паходу ў кантэксце дзвюх іншых апор. Калі банкі працягваюць купляць акцыі кампаній, якія жадаюць атрымаць максімальны прыбытак за кошт навакольнага асяроддзя, яны проста заахвочваюць дэструктыўныя формы інвестыцый. З іншага боку, банкі і страхавыя кампаніі могуць адыгрываць важную ролю ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця, робячы сацыяльна адказныя інвестыцыі (САІ), дзе больш важнае значэнне надаецца доўгачасовым матэрыяльным каштоўнасцям і стабільнасці, чым атрыманне кароткачасовага максімальнага прыбытку. Інвестыцыі ў экалогію – важны кампанент САІ – гэта калі банкі ўкладваюць сродкі ў кампаніі, якія відавочна адданыя справе ўстойлівага развіцця і ў сваей дзейнасці і надаюць ўвагу захаванню навакольнага асяроддзя. Нядаўняе даследаванне, праведзенае ААН, паказала: для таго, каб зрабіць сусветную эканоміку больш устойлівай, спатрэбіцца ўкладанняў у розныя сектары з 2010 па 2050 на суму прыкладна ў $ 1,3 трыльена (што адпавядае 2% штогадовага сусветнага ВУП). Падобныя інвестыцыі патрабуюць сумесных намаганняў урадаў, бізнесу і фінансавага сектара.

Ніжэй даецца некалькі практычных парад, якія могуць зрабіць працу банкаў больш устойлівай:

  • Перш чым укладваць грошы ў кампанію, паглядзіце, ці зарэгістраваная яна ў «Глабальнай ініцыятывы па справаздачнасці», якая прадастаўляе агульную інфармацыю аб экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай дзейнасці кампаній. Калі кампаніі, у якія вы ўкладваеце сродкі не з'яўляюцца ўдзельнікамі Глабальнай ініцыятывы па справаздачнасці, парайце ім стаць яе сябрам на: https://www.globalreporting.org/
  • Звычайна банкам даводзіцца штодня займацца мноствам папер, уносячы сваю лепту ў вялікую колькасць адходаў паперы, чарніла і фінансавай справаздачнасці. Гэтыя адходы не толькі прычыняюць шкоду навакольнаму асяроддзю, але таксама наносяць шкоду бізнэсу, таму што папера і чарнільныя катрыджы каштуюць грошай. Парайце Вашаму банку па-магчымасці абыходзіцца без паперы і друкаваць з двух бакоў ліста.
  • Крэдыты, узятыя для паляпшэння энергаэфектыўнасці дома, з'яўляюцца добрымі ўкладаннямі, паколькі з паляпшэннем энергаэфектыўнасці дома павышаецца яго кошт. Акрамя таго, удасканальваючы свае дамы, пазычальнікі тым самым эканомяць грошы, што з'яўляецца большай гарантыяй таго, што крэдыты будуць выплачаныя. Ваш банк павінен стаць членам «Глабальнай фінансавай ініцыятыве ААН па навакольным асяроддзі». Гэтая арганізацыя ўяўляе сабой супрацоўніцтва ААН і фінансавых інстытутаў, якая аказвае садзейнічанне фінансаваму сектару ў разуменні экалагічных і сацыяльных пытанняў. http://www.unepfi.org/benefits/join/
  • Прыміце ўдзел у працы курсаў «Аналіз экалагічных і сацыяльных рызык», якія праводзяцца пад эгідай ЮНЭП. Курсы прызначаны для навучання рызык-менеджэраў і аналітыкаў, якія працуюць або з краінамі, якія развіваюцца краінамі і з'яўляюцца рынкамі, вызначаючы, аналізуючы і кіруючы экалагічнымі або сацыяльнымі рызыкамі, якія ўзнікаюць у выніку іх крэдытнай і інвестыцыйнай дзейнасці. http://www.unepfi.org/.