Парк

Дрэвы

Знаходжанне на прыродзе паляпшае агульнае самаадчуванне.

Карысць дрэў для нашага арганізма і здароўя вялікая. Акрамя экалагічнай карысці, дрэвы ствараюць нам цень у гарачы летні дзень, радуюць вочы сваёй зялёнай лістотай вясной і жоўтай — увосень. Прагулка ў парку пасля дажджу супакойвае, здымае нават моцнае нервовае напружанне, вечарам забяспечвае моцны сон.

  • Сасна — дрэва спакою і вышыні духу. Яе энергія дапаможа вам пазбавіцца ад нервовых расстройстваў і стрэсу.
  • Лістоўніца — заспакаяльнае дрэва. Яна вылечвае ад меланхаліі, дэпрэсіі. Яе энергетыка дапамагае раскрыць нашы лепшыя бакі жыцця.
  • Пах елкі, асабліва ўзімку, — выдатны сродак для павышэння самаадчування тым, хто адчувае ў сабе недахоп сіл і дэпрэсію.
  • Калі квітнее ліпа, яна проста вабіць мінакоў сваім саладкаватым водарам.

Дрэвы не толькі дапамагаюць нам — яны ў сваю чаргу маюць патрэбу ў дапамозе.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: