ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Будзе страчана апошняе месца, дзе гараджане недалёка ад хаты маюць магчымасць бясплатна адпачываць на прыродзе, плаваць, збіраць грыбы і ягады. Акрамя таго, на балоце жывуць два рэдкія віды земнаводных, а таксама змяя мядзянка, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Асушванне балота прывядзе да іх знікнення ў вашым раёне.
Плюсы
Гэта вельмі важкія аргументы. Сапраўды, насельніцтва страціць папулярнае месца адпачынку. А заканадаўства, у тым ліку Чырвоная кніга, прадугледжвае шэраг мер па абароне біяразнастайнасці.
Мінусы
Аднак вашым суграмадзянам, якія разлічваюць атрымаць або купіць жыллё ў гэтым квартале, будзе нялёгка растлумачыць, што жабы, трытоны і змеі гэтак важныя.
Шэраг відаў кулікаў і драпежных птушак, у тым ліку занесеныя ў Чырвоную кнігу, выкарыстоўваюць лес, возера і балота як месцы для харчавання. Высечка лесу і асушванне балота вымусяць іх адляцець з гэтай тэрыторыі назаўжды.
Плюсы
Драпежныя птушкі знаходзяцца на самым версе харчовай піраміды і патрабуюць вялікіх тэрыторый для палявання. Частка людзей пагодзіцца з гэтым довадам, бо адчувае сімпатыю да арлоў і іншых драпежных птушак.
Мінусы
Аднак сярод сельскага насельніцтва і паляўнічых можна нярэдка сустрэць і негатыўнае стаўленне да любых драпежнікаў, у тым ліку і да пернатых.
Балота – папулярнае месца прыпынку пералётных птушак, і такіх месцаў у рэгіёне засталося няшмат. Лес апроч рэкрэацыйных выконвае і вадаахоўныя функцыі, захоўваючы возера ад абмялення, а яго берагі – ад размываў.
Плюсы
Вадаплаўныя і каляводныя пералётныя птушкі сутыкаюцца з вялікімі праблемамі пры пералётах праз густанаселеныя тэрыторыі з-за абмежаванасці прыдатных для прыпынкаў месцаў. Можа быць, Вам атрымаецца атрымаць міжнародную падтрымку вашай кампаніі, бо гэтыя птушкі нярэдка зімуюць у краінах, дзе аб іх адмыслова клапоцяцца.
Мінусы
Для мясцовых улад рашэнне жыллёвай праблемы важней, чым клопат аб птушках.