Мадэльныя гісторыі

Раздзельны збор адходаў          


Раздзельны збор адходаў

Смецце на гарадскія звалкі паступае ў асноўным ад жыллёва-камунальнага сектара. Мясцовыя ўлады ўсведамляюць, што варта арганізаваць раздзельны збор бытавых адходаў, што дазваляе перапрацоўваць гэтыя адходы. Для гэтага ўлады распарадзіліся ўсталяваць каля жылых дамоў кантэйнеры са спецыяльнай каляровай маркіроўкай.

Аказалася, што далёка не ўсе жыхары шматпавярховых дамоў і ўладальнікі зямельных участкаў хочуць раздзяляць свае адходы. Некаторыя людзі асобна выкідваюць паперу, шкло, пластык, харчовыя адходы. Іншыя працягваюць загружаць кантэйнеры са змяшанымі адходамі, а калі ў іх не хапае месца, пачынаюць выкідваць змешаныя адходы ў скрыні з каляровай маркіроўкай.

Абмяркуйце магчымыя канфлікты і шляхі іх вырашэння, а такасама думкі розных бакоў. Калі неабходна, аргументавана выкажыце свае прапановы. Як вы лічыце, гэта праблема можа быць вырашана?

Negative

Канфлікт інтарэсаў

Гэтая сітуацыя з’яўляецца прычынай канфліктаў:

  • Мясцовыя ўлады паклапаціліся аб магчымасці грамадзян раздзяляць свае бытавыя адходы. Але ў дадатак трэба растлумачыць людзям, што падзел адходаў — гэта ўжо не іх асабісты выбар, а неабходнасць. Да таго ж, далёка не ўсе жыхары дамоў і ўладальнікі ўчасткаў ведаюць пра тое, якое смецце ў якія скрыні трэба кідаць. Задача інфармаваць людзей па гэтых пытаннях ні на каго не ўскладзена.
  • Людзі не заўсёды згодныя марнаваць свой час і сілы на назапашванне, упакоўку і раздзельную транспарціроўку адходаў. Сартыраваць смецце прама каля скрыняў нязручна, і прыносіць розныя адходы асобна да розных скрыняў — гэта нязручна. Таму жыхары і домаўладальнікі аддаюць перавагу карыстацца скрынямі для змешаных адходаў, хоць шмат хто ўсведамляе, што паступаюць экалагічна няграматна.
  • Работнікі жыллёвых гаспадарак — гэта не педагогі і не грамадскія работнікі. Яны не могуць узяць на сябе працу з насельніцтвам. Яны расставілі спецыяльныя кантэйнеры, і на гэтым іх праца скончана. Тлумачыць людзям неабходнасць і важнасць раздзельнага збору адходаў не ўваходзіць у іх абавязкі.
Positive

Рашэнні
  • Растлумачваць насельніцтву тое, як важна на самай справе здаваць раздзельна адходы розных катэгорый.
  • Зрабіць маркіроўку кантэйнераў больш зразумелай.
  • Караць людзей за невыкананне правілаў раздзельнага збору адходаў (змяненне заканадаўства).
  • Заахвочваць раздзельны збор адходаў, зрабіць прывабным вобраз таго чалавека, які гэтым займаецца.
  • Прызначыць работнікаў, адказных за інфармаванне насельніцтва аб экалагічнай важнасці і выгодзе раздзельнага збору адходаў.
  • Звярнуцца за дапамогай розных бізнес-і грамадскіх арганізацый.
  • Іншае.

Пазіцыі розных бакоў


Мясцовыя ўлады
Мясцовыя ўлады ўжо зрабілі ўсё неабходнае, але лічаць, што арганізацыя раздзельнага збору бытавога смецця — гэта абавязак жыллёва-камунальных гаспадарак.

Прадпрыемства
Жыллёва-камунальная гаспадарка не мае ў сваім штаце работнікаў, абавязак якіх — інфармацыйная праца з насельніцтвам. Гэта занадта незвычайная для іх праца.

Жыхары
Насельніцтва не мае інфармацыі аб важнасці раздзелу адходаў, таму лічыць, што гэтым можна не займацца. Да таго ж у грамадстве распаўсюджаны непрывабны вобраз «сартыравальнік адходаў». Тых, хто ўсё ж такі сартыруе і свае адходы, лічаць дзівакамі або лайдакамі (усім вядома, што смецце спецыяльна назапашваюць толькі бамжы, каб потым здаць і атрымаць грошы на выпіўку).

Эколагі
Эколагі маюць магчымасць і жаданне арганізаваць інфармацыйную кампанію, але гэта патрабуе фінансавай падтрымкі.