Мадэльныя гісторыі

Не хапае парковак для аўтамабіляў          


Не хапае парковак для аўтамабіляў

У горадзе з кожным годам становіцца ўсё больш машын. Гэта вялікая праблема, асабліва для цэнтра горада, дзе даволі шмат дамоў было пабудаваныя без уліку вялікай колькасці парковачных месцаў у дварах. З іншага боку, платныя паркоўкі размешчаны далёка ад жылых дамоў, а аплата паркоўка вельмі вялікая. Такім чынам, усе імкнуцца паставіць машыну недалёка ад дома, а таксама не траціць грошы. Па гэтых прычынах, кожны дзень сустракаемся з вядомай карцінай: дваровая тэрыторыя дома ўся застаўлена машынамі, якія стаяць і на дзіцячых пляцоўках, і на зялёнай зоне, і нават на тратуарах.

Абмяркуйце магчымыя канфлікты і шляхі іх вырашэння, а такасама думкі розных бакоў. Калі неабходна, аргументавана выкажыце свае прапановы. Як вы лічыце, гэта праблема можа быць вырашана?

Negative

Канфлікт інтарэсаў
Гэтая сітуацыя з’яўляецца прычынай канфліктаў: адны жыхары скардзяцца, што няма дзе машыну паставіць, так як у двары не хапае месцаў, іншыя — што ўсе зялёныя зоны сапсаваныя, дзецям няма дзе гуляць, а мясцовым жыхарам няма магчымасці адпачыць на лавачках. Эколагі занепакоены сітуацыяй, якая склалася, так як такая вялікая колькасць машын не толькі дрэнна ўплывае на стан навакольнага асяроддзя дваровай тэрыторыі, але і на здароўе жыхароў.
Positive

Рашэнні
  • Паставіць шлагбаўм, і тым самым абмежаваць заезд на тэрыторыю двара.
  • Эвакуіраваць машыны, якія прыпаркаваны ў недазволеных месцах (у зялёнай зоне, на дзіцячых пляцоўках, тратуарах).
  • Зрабіць платную паркоўку для ўсіх аўтаўладальнікаў.
  • Агарадзіць усе зялёныя зоны плотам, а таксама дзіцячыя пляцоўкі.
  • У Беларусі будуць штрафаваць аўтаўладальнікаў, якія паставілі аўтамашыны ў неналежных месцах.
  • Іншае.

Пазіцыі розных бакоў


Мясцовыя ўлады
Адміністрацыя раёна, а таксама жыллёва-камунальныя службы не маюць магчымасці адшукаць дадатковыя грашовыя сродкі для арганізацыі дадатковых парковачных месцаў. Яны прапануюць дазволіць паркоўкі на зялёных зонах у двары, калі жыхары паміж сабой дамовяцца аб гэтым.

Жыхары
Астатнія жыхары хочуць абмежаваць колькасць машын, якое магло б заязджаць у двор, як для вызвалення тэрыторыі, так і для стварэння бяспечных умоў для дзяцей, якія гуляюць, і дарослых людзей, якія адпачываюць.

Эколагі
Эколагі мяркуюць, што захаванне зялёных зон з’яўляецца больш важным, паколькі гэта азначае захаванне здароўя людзей і якасць навакольнага асяроддзя.

Аўтаўладальнікі
Аўтаўладальнікі лічаць, што маюць поўнае права пакідаць аўтамабіль у двары, у якім жывуць. Яны не хочуць плаціць за паркоўку і не бачаць іншай магчымасці як арганізаваць дадатковую стаянку за кошт зялёных зон і дзіцячай пляцоўкі.