Мадэльныя гісторыі

Новы завод          


Новы завод

Нядаўна Вы даведаліся пра тое, што ў Вашым горадзе збіраюцца будаваць завод па вытворчасці пестыцыдаў. Вы баіцеся, што гэтае прадпрыемства будзе забруджваць паветра і ваду, падвысіць інтэнсіўнасць дарожнага руху, а можа быць, стане прычынай яшчэ больш складаных праблем. Як Вы будзеце рэагаваць?

Гэты праект мае мноства ўзаемазвязаных сацыяльных, эканамічных і экалагічных аспектаў. Рашэнне знаходзіцца ў кампетэнцыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, пры правядзенні якой павінны быць улічаны экалагічныя патрабаванні да вытворчасці.

Positive

Плюсы

Вы не ўдзельнічаеце ў абмеркаванні гэтага праекту і, такім чынам, не нясеце адказнасці, калі ён апынецца няўдалым.

Negative

Мінусы

Ці змагуць эксперты, большасць з якіх ніколі не была ў вашым горадзе і ведаюць аб яго праблемах толькі з прадстаўленых ім дакументаў, улічыць усе нюансы і прыняць сапраўды збалансаванае рашэнне? Цалкам магчыма, што яны не ведаюць меркаванні мясцовага насельніцтва па гэтым пытанні або маюць скажонае ўяўленне аб ім, калі яно не было выяўлена досыць актыўна. Нарэшце, жыць побач з заводам прыйдзецца Вам, а не экспертам.

Вы аб'яднаеце вакол сябе групу грамадзян, каб змагацца за спыненне прац над праектам.

Positive

Плюсы

У Вас будзе магчымасць выказаць сваё меркаванне па праекце. (Гэты падыход магчымы, калі ўлады не жадаюць прыслухвацца да меркавання гараджан і лічыцца з ім пры прыняцці рашэнняў).

Negative

Мінусы

Падобны шлях лічыцца радыкальным, не заўсёды вітаецца астатняй часткай грамадства, а канфрантацыя можа абцяжарыць працэс далейшага пошуку ўзаемапрымальнага рашэння.

Вы актыўна далучыцеся да працэсу прыняцця рашэння.

Positive

Плюсы

Гэты шлях дае магчымасць усім зацікаўленым бакам выказаць сваю пазіцыю. Пры ўліку розных пунктаў погляду падвышаецца верагоднасць прыняцця справядлівага і ўзаемапрымальнага рашэння, а магчымасць узнікнення канфліктаў інтарэсаў, насупраць, зніжаецца.

Negative

Мінусы

Гэты працэс патрабуе дадатковага часу і рэсурсаў, узаемнай павагі яго ўдзельнікаў, а таксама іх сумеснай адказнасці за вынікі прынятага рашэння

Вы падтрымаеце праект, бо з'яўленне завода створыць новыя працоўныя месцы і будзе спрыяць росту дабрабыту горада і яго жыхароў.

Positive

Плюсы

Ваша аднабаковае рашэнне добрае толькі для часткі насельніцтва вашага горада.

Negative

Мінусы

Гэты шлях не ўлічвае іншых сацыяльных і экалагічных аспектаў праблемы, а таксама меркаванні значнай часткі насельніцтва. Напрыклад, хтосьці немінуча панясе страты ад пагаршэння якасці навакольнага асяроддзя або з-за падзення коштаў на нерухомасць каля гэтага завода. Значная частка атрыманых такім чынам дадатковых прыбыткаў можа апынуцца выдаткаванай на лячэнне з-за сур'ёзнага пагаршэння стану навакольнага асяроддзя.