Мадэльныя гісторыі

Энергетычная стратэгія          


Энергетычная стратэгія

Вы – прадстаўнік грамадскай экалагічнай арганізацыі, якая была запрошаная для ўдзелу ў абмеркаванні энергетычнай стратэгіі дзяржавы на наступнае дзесяцігоддзе. Ваша краіна можа разлічваць на падтрымку міжнароднай супольнасці, але толькі ў тым выпадку, калі яна падвысіць эфектыўнасць выкарыстання энергіі і знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя ад працы электрастанцый. Якая стратэгія, на Ваш погляд, больш перспектыўная?

Вытворчасць электраэнергіі павінна працягваць арыентавацца на вугаль, бо запасы яго будуць даступныя яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў, і кошт яго адносна невысокі. Будаўніцтва абагачальных фабрык для папярэдняй ачысткі вугля ад серы і іншых дамешак прывядзе да зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя ад спальвання такога паліва.

Positive

Плюсы

Сапраўды, у свеце маюцца буйныя радовішчы адносна таннага вугаля, пабудавана нямала цеплавых электрастанцый.

Negative

Мінусы

Гэтае рашэнне прывядзе да значных выкідаў вуглякіслага газу, які выклікае парніковы эфект. Акрамя таго, яно не стымулюе спажыўцоў да падвышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі

Вытворчасць энергіі павінна перайсці з вугля на прыродны газ, тым больш што яго запасы таксама вельмі вялікія.

Positive

Плюсы

Прыродны газ – больш чыстая крыніца энергіі ў параўнанні з вуглём. Пры спальванні роўнай па масе колькасці газу атрымліваецца ў паўтара разы больш энергіі, а вуглякіслага газу вылучаецца нашмат менш.

Negative

Мінусы

Аднак гэты падыход не спрыяе рашэнню праблемы з парніковымі газамі. Акрамя таго, «блакітнае паліва» – таксама прыродны рэсурс, які не ўзнаўляецца, але мае высокі і ўстойлівы попыт на сусветным рынку. Не варта забываць і аб неабходнасці буйных капіталаўкладанняў для будаўніцтва новых газаправодаў.

Асноўныя капіталаўкладанні павінны быць накіраваныя на вытворчасць энергіі на аснове яе аднаўляльных або невычарпальных крыніц, напрыклад, сонца.

Positive

Плюсы

Аднаўляльныя і невычарпальныя крыніцы энергіі (вецер, вада, сонечнае выпраменьванне, геатэрмальная энергія і энергія прыліваў, біямаса) практычна вечныя.

Negative

Мінусы

Тэхналогіі іх масавага выкарыстання пакуль яшчэ нядосыць распрацаваныя, а атрыманая з іх дапамогай электраэнергія аказваецца занадта дарагой. Акрамя таго, гэтыя рэсурсы маюцца не паўсюль. Далейшыя навуковыя даследаванні і тэхналагічныя распрацоўкі, магчыма, змогуць прывесці да прыкметных зрухаў у гэтай вобласці ў будучыні.

У стратэгіі павінен быць прадугледжаны шэраг ініцыятыў, накіраваных на падвышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі: напрыклад, паніжэнне страт у лініях электраперадачы, выкарыстанне тэхнікі з ніжэйшым спажываннем энергіі, а таксама на паляпшэнне цеплаізаляцыі жылых і вытворчых будынкаў і памяшканняў.

Positive

Плюсы

У дадзеным выпадку неабходна выкарыстаць менш энергіі, што прывядзе да скарачэння попыту на яе, яе вытворчасці і звязанага з ім забруджвання навакольнага асяроддзя. Захаванне цяперашняга ўзроўня вытворчасці энергіі азначала бы ў гэтым выпадку вытворчасць большага аб'ёму тавараў і паслуг.

Negative

Мінусы

Ці не захочуць энергетыкі замест зніжэння выпрацоўкі электрычнасці прадаваць яе лішкі за мяжу?

Варта развіваць ядзерную энергетыку – яна не так моцна забруджвае навакольнае асяроддзе і мае гіганцкія запасы сыравіны.

Positive

Плюсы

Ядзерная энергетыка некаторымі людзьмі ўспрымаецца як адносна экалагічна чысты спосаб вытворчасці энергіі.

Negative

Мінусы

Шмат хто асцерагаецца аварый на атамных энергаўстаноўках, заводах па вытворчасці ядзернага паліва, а таксама пры транспартоўцы радыёактыўных матэрыялаў. Перапрацоўка і пахаванне ядзерных адыходаў каштуюць дорага. Гэтыя працэсы таксама звязаныя з рызыкай радыёактыўнага забруджвання. Дорага абыйдзецца і само будаўніцтва атамных электрастанцый, а таксама іх наступны вывад з эксплуатацыі.