Мадэльныя гісторыі

Новы аўтамабіль          


Новы аўтамабіль

Адна з галоўных прычын забруджвання паветра ў гарадах — выхлапныя газы аўтамабіляў. Ваша сям'я збіраецца купіць новую машыну. Абмяркуйце плюсы і мінусы, звязаныя з купляй аўтамабіля.

Машына павінна мець каталітычны нейтралізатар.

Positive

Плюсы

Каталітычны нейтралізатар робіць выхлапы значна чысцейшымі.

Negative

Мінусы

Каталітычны нейтралізатар істотна падвышае кошт машыны і выдаткі на яе тэхабслугоўванне. Акрамя таго, ён хутка выходзіць з ладу пры выкарыстанні няякаснага бензіну. Нават ачышчаныя такім чынам выхлапныя газы ўсё роўна будуць спрыяць развіццю «парніковага эффекту».

Машына павінна працаваць на газу.

Positive

Плюсы

Энергетычная эфектыўнасць павялічваецца ў два разы ў параўнанні з бензінавым рухавіком; акрамя гэтага, выкіды кіслотных аксідаў параўнальна нізкія.

Negative

Мінусы

Сетка газанапаўняльных і газакампрэсарных станцый яшчэ слаба развітая, а сам газавы балон адымае частку карыснага аб'ёму і грузападымальнасці машыны.

Машына павінна працаваць на высокаякасным бензіне з нізкім утрыманнем серы.

Positive

Плюсы

Выкіды аксідаў серы, вядома, будуць мінімальныя.

Negative

Мінусы

Гэты від бензіну даражэйшы, падыходзіць не для ўсіх рухавікоў, а інфармацыя аб утрыманні серы ў паліве на айчынных аўтазаправачных станцыях звычайна адсутнічае. Акрамя таго, у выхлапе ўсё роўна застануцца кіслотныя аксіды азоту і вуглякіслы газ, які выклікае «парніковы эфект».

Машына павінна працаваць на дызельным паліве.

Positive

Плюсы

Дызельны рухавік выкарыстоўвае энергію паліва больш эфектыўна, чым бензінавы.

Negative

Мінусы

Выхлапы дызельных рухавікоў больш шкодныя для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей з прычыны ўтрымання ў іх цяжкіх вуглевадародаў і сажы. Акрамя таго, дызельны рухавік дрэнна заводзіцца ў мароз. Цяпер для пераадолення гэтых праблем распрацоўваюцца новыя мадэлі дызельных рухавікоў, паліва і адмысловых фільтраў.

Трэба пацікавіцца наконт гібрыднага аўтамабіля, які ў залежнасці ад рэжыма паездкі можа працаваць на бензіне або на электраэнэргіі, электрамабіля або машыны, якая працуе на этылавым спірце.

Positive

Плюсы

Гэтыя машыны сапраўды з'яўляюцца экалагічна чыстымі. Гібрыдныя машыны выкарыстоўваюць электрычную энэргію пры нізкай хуткасці ў гарадах і звычайны рухавік унутранага згаранння, калі рухаюцца ў аптымальным хуткасным рэжыме па-за населенных пунктаў. Электрычныя аўтамабілі працуюць без выбрасаў шкодных газаў, а аўтамабілі, якія працуюць на этаноле, выкідваюць толькі вадзяныя пары.

Negative

Мінусы

Кошт гібрыдных аўтамабіляў застаецца вышэй, а праблемы выхлапных газаў гэты тып рухавіка поўнасцю не вырашае. Электрамабілі пакуль яшчэ не вышлі па-за ўзровень прататыпаў. Да таго ж варта падумаць: а адкуль возьмецца энергія для зарадкі акумулятараў гэтых машын? Машыны, якія працуюць на этылавым спірце, пакуль не атрымалі масавага распаўсюджвання ў Еўропе