Мадэльныя гісторыі

Вады не хапае          


Вады не хапае

Вы з'яўляецеся актывістам грамадскай кампаніі, якая ўзаемадзейнічае з мясцовымі ўладамі. У апошні час вады, якая падаецца ў горад, стала не хапаць. Абмяркуйце магчымыя плюсы і мінусы, якія звязаны з рашэннямі, прапанаванымі ніжэй.

Шматлікія прамысловыя прадпрыемствы горада працягваюць выкарыстоўваць у сваіх тэхналагічных працэсах пітную ваду. У сувязі з гэтым было б добра падштурхнуць іх да пераходу на самазабеспячэнне вадой або на замкнутае водазабеспячэнне.

Positive

Плюсы

У доўгатэрміновай перспектыве прадпрыемствы скароцяць выдаткі на ваду.

Negative

Мінусы

Гэтая мера запатрабуе ад прадпрыемстваў значных уласных фінансавых выдаткаў, а таксама пошуку неабходных тэхнічных рашэнняў.

Абавязковая ўсталёўка лічыльнікаў расходу вады ў жылым сектары і на прадпрыемствах будзе спрыяць таму, што прамысловасць і насельніцтва будуць спажываць ваду больш эканомна. З дапамогай гэтых прыбораў кожны спажывец зможа ацаніць аб'ём рэальнага расходу вады і аптымізаваць гэты паказчык пад свае патрэбы.

Positive

Плюсы

Гэтае рашэнне, напэўна, будзе спрыяць таму, каб людзі расходвалі ваду дома больш эканомна

Negative

Мінусы

Гэтае рашэнне запатрабуе ўкладання прыкметных уласных сродкаў, а таксама часу на яго рэалізацыю. Бо апроч выдаткоўвання грошай на куплю самога лічыльніка, потым прыйдзецца даплочваць за яго тэхнічнае абслугоўванне або рамонт. У шматкватэрных дамах можа паўстаць пытанне справядлівага падзелу платы за ваду паміж асобнымі сем'ямі.

Падлікі паказалі, што сярэднія страты вады з-за ўцечак і аварый у вадаправодных сетках дасягаюць 50%. Вы прыцягнеце дадатковыя капіталаўкладанні на рэканструкцыю сістэмы водазабеспячэння, каб звесці да мінімуму страты вады ад уцечак і аварый.

Positive

Плюсы

Звычайна з часам гэтае рашэнне сябе акупляе.

Negative

Мінусы

Гэтае рашэнне патрабуе вылучэння вялікіх фінансавых сродкаў.