ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
У агульным двары некалькіх дамоў размешчаны старыя гаражы, якімі ніхто даўно не карыстаецца, аднак у адміністрацыі горада няма грашовых сродкаў, каб іх знесці. Гэта цэнтр горада, і жыхарам неабходна зялёная свабодная зона, дзе яны і іх дзеці маглі б адпачыць. Узнікла ідэя добраўпарадкаваць тэрыторыю, арганізаваць дзіцячую пляцоўку, таму што ў іх двары такой няма, а калі б гаражы знеслі — для гэтага вызвалілася б дастаткова месца.
Побач з дамамі знаходзіцца тэхнікум, у які з кожным годам паступае ўсё больш студэнтаў, якім не хапае месцаў у інтэрнаце. Дырэктар тэхнікума прапануе адміністрацыі горада знесці гаражы за свой рахунак і пабудаваць на іх месцы новы інтэрнат з басейнам для студэнтаў.
Абмяркуйце магчымыя канфлікты і шляхі іх вырашэння, а такасама думкі розных бакоў. Калі неабходна, аргументавана выкажыце свае прапановы. Як вы лічыце, гэта праблема можа быць вырашана?
Гэтая сітуацыя з’яўляецца прычынай канфліктаў:
Мясцовыя ўлады
Мясцовыя ўлады лічаць, што калі тэхнікум за свае грошы зможа знесці гаражы, то няхай тады будуе і інтэрнат з басейнам.
Жыхары
Жыхары кожны год выплачваюць грашовыя сродкі на капітальны рамонт, а таксама плацяць падаткі, таму лічаць, што адміністрацыя горада павінна знесці гаражы, а таксама добраўпарадкаваць тэрыторыю, таму што іх дамы размешчаны ў цэнтры горада, дзе не самыя лепшыя ўмовы жыцця.
Студэнты
Студэнты хочуць жыць у інтэрнатах, таму што здымаць іншае жыллё для іх вельмі дорага, а адміністрацыя тэхнікума ведае як знайсці сродкі, каб пабудаваць дадатковы інтэрнат.