Лепш ужываць арэхі, чым цукеркі і печыва

Ва ўсіх арэхах знаходзіцца непаўторны унікальны баланс вітамінаў і мікраэлементаў (калій, кальцый, магній, фосфар, жалеза і інш.) Яны багатыя складанымі бялкамі, неабходнымі для тканін нашага арганізма. Таксама арэхі ўтрымліваюць рэчывы, якія спрыяюць выдаленню з арганізма шлакаў, а іх рэгулярнае ўжыванне спрыяе памяншэнню рызыкі сардэчных захворванняў. Усе разнавіднасці арэхаў захоўваюць без усялякіх страт свае вітаміны і пажыўныя ўласцівасці не толькі на працягу аднаго сезону, але і значна даўжэй.

Арэхі - смачная і посная ежа, якую рэкамендуюць пры пераходзе на вегетарыянскую сістэму харчавання. Аднак арэхі не адносяцца да разраду лёгкай ежы, таму варта памятаць, што спажыванне іх у чыстым выглядзе павінна быць абмежавана. Дыетолагі рэкамендуюць з'ядаць штодня не больш за адну жменю.

Даведайцеся пабольш аб розных відах арэхаў ў інфармацыйнай брашуры.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: