Дом

Лямпачка

Выкарыстоўвайце энергазберагальныя лямпачкі.

Звычайная электрычная вакуумная лямпа напальвання выкарыстоўваецца вельмі шырока, паколькі яна з'яўляецца масавым і танным прадуктам. Энергазберагальныя лямпы (люмінесцэнтныя, святлодыёды) з'яўляюцца альтэрнатывай традыцыйным крыніцам святла. Іх перавага ў тым, што энергазберагальная лямпа расходуе ў 5 разоў менш энергіі, чым лямпа напальвання, а служыць у 8 разоў даўжэй за яе.

Карысна ведаць, што:

  • купляючы энергазберагальную лямпу, вы праяўляеце пачуццё падвышанай адказнасці за рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў планеты, якія на сённяшні дзень не з'яўляюцца невычэрпнымі, і за забруджванне прыроднага асяроддзя;
  • неабходна збіраць і утылізаваць энергазберагальныя лямпачкі пасля іх тэрміну службы.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: