Апустыньванне ўяўляе сабой значную пагрозу, якая закранае 40 адсоткаў паверхні Зямлі і каля 1 млрд. чалавек больш чым у 100 краінах.
Апустыньванне — гэта дэградацыя земляў, якая выклікана як дзейнасцю чалавека, так і некаторымі прыроднымі фактарамі і працэсамі. Большасць пустыняў знаходзіцца ў саванах Афрыкі, Вялікіх раўнінах і пампасах Амерыкі, стэпах паўднёва-ўсходняй Еўропы і Азіі, маланаселеных раёнах Аўстраліі і ў некаторых частках Міжземнамор'я.
Самыя вялікія пустыні свету утварыліся дзякуючы прыродным працэсам. З цягам часу пустыні разрасталіся і сціскаліся, незалежна ад чалавечай дзейнасці.
На сённяшні дзень, апустыньванне адбываецца дзякуючы сумесным дзеянням прыроды і чалавека. Асабліва моцна ўплывае апустыньванне на экасістэмы ў засушлівых раёнах. З-за таго, што на такіх тэрыторыях пастаянна пасвяцца жывёлы, гіне і без таго бедная расліннасць. Дрэвы і хмызнякі высякаюцца. Людзi аруць зямлю, хоць яна і не прыдатна для пасеваў. Усё гэта і многае іншае прыводзіць да таго, што ўзмацняецца ветравая эрозія глебы, высушваюцца верхнія пласты глебы. Многія калодзежы перасыхаюць па прычыне таго, што зніжаецца ўзровень грунтовай вады, а грунтовай вады становіцца менш, таму што многія сцёкі рэк зарэгуляваныя, актыўна будуюцца вадасховішчы, што парушае водны баланс. Так паступова руйнуецца структура глебы, яна больш насычаецца мінеральнымі солямі. Такім чынам, парушаецца баланс у прыродзе, і створаныя прыродай басейны рэк ператвараюцца ў пустынныя ландшафты.
Ва ўсім свеце на засушлівых землях да гэтага часу вырошчваюць большую частку сусветных запасаў збожжа, а таксама пасвяць хатнюю жывёлу. Часцей за ўсё да пераўтварэньня ў пустыні прыводзіць празмерная апрацоўка ворных зямель, празмерны выпас жывёлы, абязьлесенне і састарэлыя метады арашэння.
Апустыньванне мае наступныя вынікі:
Ад апустыньвання наўпрост пакутуе 250 мільёнаў чалавек, а таксама 1 мільярд чалавек больш чым у 100 краінах свету могуць таксама пацярпець. Гэта ў асноўным бедныя людзі. Міжнародная супольнасць аб'ядналася, каб разам вырашаць праблемы апустыньвання. У сувязі з гэтым, Генеральнай Асамблеяй ААН 17 чэрвеня 1994 была прынята Канвенцыя ААН па барацьбе з апустыньваннем у тых краінах, якія падвяргаюцца сур'ёзнай засухі. Урады далучыўшыхся краін нясуць адказнасць за стварэнне дзеля гэтага спрыяльных умоў і абавязаны забяспечваць «эфектыўны ўдзел на мясцовым, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях няўрадавых арганізацый і мясцовага насельніцтва». У цяперашні час Канвенцыя ратыфікаваная амаль усімі краінамі свету, у тым ліку, і Беларуссю.
Праблема дэградацыі зямельных рэсурсаў застаецца для Беларусі актуальнай, улічваючы высокую гаспадарчую засвоенасць яе земляў:
Фактары і формы праявы дэградацыі земляў у Беларусі:
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнапраўным бокам Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем і дэградацыяй земляў з 27 лістапада 2001 года.