Бібліятэка                   Тэмы

Хімічныя рэчывы          

Хімічныя рэчывы

Сёння эканамічнае развіццё сучаснага грамадства ў значнай ступені залежыць ад прагрэсу і   інавацый у хімічнай прамысловасці.

Няма ніякіх сумненняў хімічная прадукцыя шырока выкарыстоўваецца ў жыцці сучаснага грамадства. З іншага боку, хімічныя рэчывы з'яўляюцца крыніцамі сур'ёзнай небяспекі для прыроды і чалавека. Ці з'яўляюцца пэўныя рэчывы шкоднымі для чалавека ці экасістэм, залежыць ад іх формы, уласцівасцяў, асяроддзя, у яком яны былі знойдзены, а таксама ад іх канцэнтрацыі і часу кантакту жывых істот з гэтымі рэчывамі.

Значная колькасць хімічных рэчываў трапляе ў навакольнае асяроддзе, напрыклад, у складзе адкідаў вытворчасці або бытавых адкідаў. Там яны ўключаюцца ў прыродны геахімічны і біялагічны цыкл, а таксама ў склад атмасферы. Таксічныя рэчывы могуць быць выяўлены ў паветры, вадзе, глебе, раслінах, жывёлах, грыбах, ежы, якую мы спажываем:

  • Паветра гэта спрыяльнае асяроддзе для распаўсюджвання хімічных рэчываў. Мноства хімічных рэчываў вылучаецца ў паветра з-за працэса згарання. Прыбраць іх з паветра можна пры дапамозе розных працэсаў: раскладання пад уздзеяннем сонечных прамянёў, аблогі цвёрдых рэчываў у выглядзе пылу ці растварэнне рэчываў у кроплях дажджу. Рэчывы, якія павольна раскладаюцца, могуць пераносіцца ветрам на вялікія адлегласці, часта перасякаючы межы дзяржаў і нават мацерыкоў (напрыклад, распаўсюджванне пэстыцыдаў у палярных раёнах, удалечыні ад раёнаў іх вытворчасці або прымянення на сельскагаспадарчых землях).
  • Вада. Мноства прамысловых адкідаў і прадукцыі бытавой хіміі, якую выкідваюць у каналізацыю пасля ўжывання, напрыклад, мыйныя сродкі, трапляюць у ваду. Уцечкі з камунальных і прамысловых сістэм захоўвання адкідаў, звалак, цыстэрнаў для захоўвання, выпадковыя разлівы могуць выклікаць трапленне небяспечных рэчываў у паверхневую ваду ці выклікаць забруджванне грунтовай вады. Разам з вадой хімічныя рэчывы лёгка пранікаюць у арганізмы раслін, жывёл і чалавека. Пры гэтым распаўсюджванне хімічных рэчываў у вадзе, пераход іх у жывыя арганізмы, уплыў на экасістэмы вызначаецца іх хімічнымі і фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі.
  • Глеба. У глебу трапляюць хімічныя рэчывы, якія выдзяляюцца пры розных метадах апрацоўкі адкідаў, у месцах звалак, у працэсе гарэння, пасля прымянення пестыцыдаў, з індустрыяльных крыніц, пры уцечках з нафтасховішчаў. Глеба мае ролю сховішча для мноства таксічных рэчываў, напрыклад, стойкіх арганічных забруджвальнікаў. Іх павольны распад працягваецца на працягу многіх гадоў. Глебы, якія схільны да эрозіі, маюць ролю другасных крыніц хімічнага забруджвання. Гэта звязана з тым, што разам з рухомымі часціцамі глебы назапашаныя ў іх розныя арганічныя і неарганічныя хімічныя рэчывы таксама становяцца больш рухомымі і трапляюць у паветра, у паверхневую і грунтавую ваду.
  • Біясфера. Жывыя арганізмы не толькі падвяргаюцца шкоднаму ўплыву таксічных хімічных рэчываў, яны таксама спрыяюць іх распаўсюджванню. Напрыклад, некаторыя з рэчываў добра раствараюцца ў кропельках тлушчу, якія ўваходзяць у склад малака млекакормячых. Разам з малаком яны могуць перадавацца іншым жывёлам і чалавеку, а таксама перамяшчацца на вялікія адлегласці.

Нягледзячы на разнастайнасць хімікатаў, усё большую складанасць і на тэмпы іх удасканалення, на працягу апошніх гадоў, гэта не прывяло да сістэмных навуковых даследаванняў ўплыву хімікатаў на навакольнае асяроддзе. Аднак былі заўважаны сур'ёзныя наступствы, якія тычацца як здароўя чалавека, так і стану навакольнага асяроддзя.

Беларусь гэта краіна з развітай прамысловасцю. Адна з яе галін гэта хімічная прамысловасць. Асноўныя хімічныя прадпрыемствы размешчаны ў Наваполацку, Гродне, Магілёве, Светлагорску, Бабруйску і Гомелі. Выкіды найбольш небяспечных хімічных забруджвальнікаў адбываюцца пры вытворчасці пластмас, вырабаў з гумы, арганічных растваральнікаў, штучных валокнаў, угнаенняў і г.д.

Найбольш небяспечныя выкіды неарганічных рэчываў гэта аксід вугляроду, аксіды серы і азоту, аміяк. Таксама да неарганічных забруджвальнікаў адносяць і злучэнні цяжкіх металаў, якія трапляюць у паветра і ваду з металургічных прадпрыемстваў, напрыклад, Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі мэталургічны завод», размешчаны ў Жлобіне.

Крыніцамі выкідаў вялікага спектру арганічных рэчываў з'яўляюцца нафтаперапрацоўчыя комплексы Наваполацка і Мазыра. Там выкідваюцца арганічныя растваральнікі, кіслоты. Некалькі менш небяспечная будаўнічая індустрыя, якая вырабляе будаўнічыя матэрыялы і разам з імі якая дае выкіды цэментнага і драўнянага пылу, фенолу і фармальдэгіду.

Хімічная і нафтахімічная прамысловасць з'яўляецца адной з найбольш буйных галін прамысловасці нашай краіны. Яна налічвае мноства разнастайных галін, але вядучае месца і па колькасці работнікаў, і аб'ёму вырабленай прадукцыі сярод усіх галін займаюць прамысловасць па вытворчасці хімічных валокнаў і нітак, горна-хімічная (вытворчасць калійных угнаенняў), асноўная хімія і нафтахімічная галіна.

Прадпрыемствы пералічаных галін, а таксама па вытворчасці прадукцыі з сінтэтычных смол і пластычных мас уваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім»:

  • Аснову нафтахімічнага комплексу Беларусі складаюць 83 прадпрыемствы і арганізацыі, якія ўваходзяць у дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім».
  • Агульная колькасць працуючых тут звыш 120 тысяч чалавек.
  • Канцэрн вырабляе 92,6% ад агульнага аб'ёму прадукцыі галіны, з'яўляючыся асноўнымі экспарцёрамі хімічнай прадукцыі.
  • У агульным аб'ёме прамысловай прадукцыі Беларусі ўдзельная вага прадпрыемстваў канцэрна перавышае 15%.
  • Асноўнымі відамі дзейнасці канцэрна з'яўляюцца здабыча, транспарціроўка, перапрацоўка нафты і продаж нафтапрадуктаў, вытворчасць мінеральных угнаенняў, выпуск хімічных валокнаў і нітак, шынная індустрыя, выпуск прадукцыі з шкловалакна, вытворчасць лакаў і фарбаў, пластмасавых вырабаў.

Вытворчае аб'яднанне «Нафтан», якое размешчана ў Наваполацку, з'яўляецца найбуйнейшым нафтаперапрацоўчым заводам у Еўропе. Іншы гігант нафтахімічнай галіны акцыянернае таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».

Магілёўскае Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўхімвалакно» з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе комплексаў па выпуску поліэфірных валокнаў і нітак. Хімвалакно аб'яднана щ адзіны прамысловы комплекс з шэрагам вытворчасцяў, звязаных тэхналагічным цыклам ад атрымання зыходнай сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.

Адкрытае акцыянернае таварыства «СветлагорскХімвалакно» сучаснае прадпрыемства, якое ўключае ў сябе вытворчасць віскозных тэхнічных і тэкстыльных нітак, корднай тканіны, завод поліэфірных тэкстыльных нітак, вытворчасць вуглевалакністых матэрыялаў і кампазітаў, доследна-прамысловыя цахі і ўстаноўку па вытворчасці нятканага поліпрапіленавага матэрыялу «спанбонд».

Вытворча-тэхналагічны комплекс «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» выпускае прадукцыі з поліаміду: кордная тканіна для шыннай прамысловасці, нітка тэхнічнага прызначэння для рыбнай прамысловасці, гуматэхнічныя вырабы, канвеерныя стужкі, тэкстураваныя жгутовыя тканіны для вытворчасці дываноў, падлогавага тафтынгавага пакрыцця, штапельнае валакно і інш.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій» (Салігорск) адзін з найбуйнейшых у свеце і самы буйны на тэрыторыі СНД вытворца і пастаўшчык калійных мінеральных угнаенняў. Удзельная вага прадпрыемства ў агульным аб'ёме сусветнага экспарту калійных угнаенняў складае больш за 11%. Аб'яднанне вырабляе: калій хлорысты дробнакрышталічны, калій хлорысты грануляваны, соль калійную змешаную, натрый хлорысты тэхнічны, соль павараную харчовую і для жывёлагадоўлі, вадкі расол, солеблокі для галакамер.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Гродна Азот» буйнае сучаснае прадпрыемства, якое выпускае аміяк, карбамід, капралактам, вадкія ўгнаенні, сульфат амонія, серную кіслату.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі хімічны завод» вырабляе серную кіслату, фторысты алюміній, кріаліт, нефелінавы антыпірэн, грануляваны амафос, сульфіт натрыю бязводны тэхнічны, азотна-форсфарна-калійнае ўгнаенне розных марак, аммонізіраваны суперфасфат, сульфат алюмінія.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белшына» шырокапрофільнае прадпрыемства, якое выпускае шыны для легкавых, грузавых і вялікагрузных аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, пад'ёмна-транспартных і будаўніча-дарожных машын, трактароў і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паводле статыстычных дадзеных, якія штогод публікуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, можна атрымаць прыблізныя ацэнкі выкідаў забруджвальных рэчываў ад прадпрыемстваў прамысловасці, размешчаных у буйных гарадах. Так, паводле ацэнак, найбольш забруджаным горадам Беларусі з'яўляецца Наваполацк, затым ідуць Мінск, Мазыр, Гомель, Гродна, Бабруйск, Магілёў, Салігорск, Жлобін і Віцебск. Аднак аўтатранспарт ўносіць значны ўклад у забруджанасць паветра. Прычым гэты ўклад ацаніць няпроста. У сувязі з гэтым рэальная карціна можа трохі адрознівацца ад афіцыйных дадзеных.

Функцыі каардынавання, кантролю і рэгулявання ў сферы кіравання хімічнымі рэчывамі размеркаваны паміж вялікай колькасцю ведамстваў, у тым ліку Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам прамысловасці, Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і іншымі. У гэтай працы міністэрствы і ведамствы кіруюцца заканадаўчымі і іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі розных узроўняў: дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законы Рэспублікі Беларусь, Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, пастановы, прынятыя на міжведамасным узроўні, загады і пастановы асобных міністэрстваў і ведамстваў, якія носяць міжгаліновы характар. Акрамя таго, дзейнічаюць і міжнародныя дамовы, якія падпісаны і ратыфікаваны нашай краінай.

Так Беларусь ратыфікавала:

  • Базельскую Канвенцыю аб кантролі за трансгранiчным перамяшчэннем небяспечных адкідаў і іх выдаленнем.
  • Стакгольмскую канвенцыю аб стойкіх арганічных забруджвальніках.
  • Канвенцыю аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і аб яго знішчэнні.
  • Манрэальскі пратакол па азонаразбуральных рэчывах і Лонданскую папраўку да яго.
  • Еўрапейскае пагадненне аб міжнароднай дарожнай перавозке небяспечных грузаў.
  • Канвенцыю аб трансгранічных пераносах забруджвальнікаў на вялікія адлегласці.

Пра гэтыя і іншыя канвенцыі, якія падпісаны або ратыфiкаваны нашай дзяржавай, можна даведацца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (http://www.minpriroda.gov.by/ru/napravlenia/mejdunsotr/konvencia).

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» (2003) у мэтах нацыянальнай бяспекі, аховы здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя устанаўлівае абавязковасць атрымання ліцэнзіі на ажыццяўленне некаторых відаў дзейнасці, у тым ліку і тых, якія звязаны са зваротам хімічных рэчываў.

Таксама дзейнасць, звязаная са зваротам розных хімічных рэчываў, рэгламентуецца больш чым пятнаццаццю Законамі Рэспублікі Беларусь:

  • Водны Кодэкс Рэспублікі Беларусь;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адкідах вытворчасцi i спажывання»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове азонавага пласта»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы небяспечных вытворчых аб'ектаў»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб перавозцы небяспечных грузаў»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі»";
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пітным водазабеспячэнні»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

Акрамя законаў, у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць Пастановы Савета Міністраў, якія вызначаюць патрабаванні да кантролю за зваротам хімічных рэчываў і прадухіленні іх негатыўнага ўплыву:

  • Пастанова «Аб устанаўленні забаронаў і абмежаванняў на перамяшчэнне рэчаў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь»;
  • Пастанова «Аб удасканаленні сістэмы дзяржаўнай гігіенічнай рэгламентацыі і рэгістрацыі хімічных і біялагічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў з іх, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, тавараў для асабiстых (бытавых) патрэб, харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў харчавання, а таксама матэрыялаў і вырабаў, якія ўжываюцца для вытворчасці, упакоўкі, захоўвання, транспарціроўкі, продажу, iншых спосабаў адчужэння харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў і іх выкарыстання»;
  • Пастанова «Аб Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • Пастанова «Аб зацвярджэнні Палажэння аб сістэме сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу»;
  • Пастанова «Аб Дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»;
  • Пастанова «Аб мерах па далейшым удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці, звязанай з аховай азонавага пласта».
  • Пастанова «Аб парадку збору інфармацыі ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і абмену гэтай інфармацыяй»;

Заканадаўчыя акты ў асноўным носяць рамачны характар ​​і адлюстроўваюць агульныя патрабаванні па прадухіленні ўздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя. Аднак у дзеючых дакументах не пазначаны шэраг важных момантаў, напрыклад, патрабаванні, якія датычацца звароту хімічных рэчываў, крытэрыі ацэнкі рызыкі для здароўя і навакольнага асяроддзя, крытэрыі забароны прымянення хімічных рэчываў на тэрыторыі краіны, патрабаванні класіфікацыі і маркіроўкі.

Акрамя законаў, названых вышэй, існуюць і іншыя дакументы, якія рэгламентуюць доступ грамадскасці да інфармацыі і ўдзел у прыняцці рашэнняў:

  • Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце»» гарантуе грамадзянам права пры звароце ў дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, да службовых асоб на атрыманне ад іх інфармацыі аб стане асяроддзя пражывання чалавека, якасці і бяспекі прадукцыі вытворча -тэхнічнага прызначэння і тавараў для асабiстых (бытавых) патрэб, прадуктаў харчавання, пітной вады.
  • Закон «Аб ахове навакольнага асяроддзя» рэгламентуе права грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян на правядзенне грамадскай экалагічнай экспертызы незалежнымі спецыялістамі, якія ва ўстаноўленым парадку маюць права атрымліваць ад ініцыятара плануемай дзейнасці дакументацыю, якая падлягае экспертызе. Заключэнне грамадскай экалагічнай экспертызы можа накіроўвацца ў зацікаўленыя органы і носіць рэкамендацыйны характар​​. Таксама, паводле гэтага закону, дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы і грамадзяне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, маюць права атрымліваць ад Мінпрыроды інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеянні на яе, пры гэтым указваецца на неабходнасць прадастаўлення поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя, яе забруджванні, мерах па яе ахове і іншай экалагічнай інфармацыі.
  • Закон «Аб прамысловай бяспецы небяспечных вытворчых аб'ектаў» вызначае, што інфармацыя пра прагназуемых і ўзнікшых аварыях і іх наступствах з'яўляецца галоснай і адкрытай, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
  • Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адкідах вытворчасцi i спажывання»» замацоўвае магчымасць правядзення экспертызы абыходжання з адкідамі ў мэтах прадухілення шкоднага іх ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе, прадухіленні і спыненні парушэнняў пры абыходжанні з адкідамі.

Пералiк звестак, якія адносяцца да экалагічнай інфармацыі, вызначаны Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ ад 29.05.2003 г. № 22. У лік такіх звестак уключаны: якасць атмасфернага паветра, азонаразбуральныя рэчывы, антрапагенны ўплыў на стан глебавага покрыва, стан паверхневай, пітной і падземнай вады, інфармацыя аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, абыходжанне з адкідамі, уплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, кантроль якасці спажывецкіх тавараў і інш.

Нягледзячы на гэтыя дакументы, якія рэгламентуюць доступ фізічных асоб да інфармацыі, часта для грамадскасці вельмі ўскладнена яе атрыманне, асабліва калі інфармацыя тычыцца небяспечных хімічных рэчываў і рызык для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя, звязаных з імі.

Для павышэння інфармаванасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь у галiне абыходжання з хімічнымі рэчывамі і рызыкі для здароўя і навакольнага асяроддзя, звязанымі з іх прымяненнем, у нашай краіне працуе некалькі грамадскіх аб'яднанняў і іншых устаноў:

  • Беларускае грамадскае аб'яднанне «Экалагічная ініцыятыва».
  • Грамадскае аб'яднанне «Экадом»  http://ecohome-ngo.by.
  • Грамадскае аб'яднанне «Экаправа» http://www.law.bsu.by/content/?2693.
  • Магілёўскае экалагічнае грамадскае аб'яднанне «ЭНДО».
  • Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў» http://ecoidea.by

Тэкст па аналізе заканадаўства падрыхтаваны на аснове дакумента: Справаздача «Аналіз патрэбаў і вызначэнне механізмаў для эфектыўнага распаўсюджвання інфармацыі аб СПМРХВ сярод грамадскасці Рэспублікі Беларусь», Салаўёў Юрый Васільевіч, Черноруцкая Алена Васільеўна, МГА «Экапраект партнёрства», 2012