Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
202 illustration

Звычайная лісіца

Vulpes vulpes

Апісанне:
Галава і цела лісіцы дасягаюць 50 - 90 см у даўжыню, хвост пухнаты даўжынёй да 40 - 50 см. Важыць 5 - 10 кг, жыве каля 12 гадоў. У лісіцы адносна кароткія ногі, морда і вушы завостраныя. На кончыку хваста белая пляма. Афарбаванне са спіны ад чырванавата-да чорна-карычневага, жывот белы.

Распаўсюджанне:
Шырока сустракаецца на розных ландшафтах, аддаючы перавагу апрацоўваным палям, лясы, лугі з хмызнякамі, паркі, гарадскія ўскраіны. Жыве ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі:
Есць зайцоў, грызуноў, птушак. Таксама есць яйкі птушак, насякомых (у асноўным жукоў), чарвякоў. Восенню таксама сілкуецца садавінай, падлай і адкідамі са звалак. Нараджаюць адзін раз у год. У памёце - ад трох да шасці шчанюкоў з шараватым мехам. Шчанюкі захоўваюць залежнасць ад маці ў першыя тры-чатыры месяцы жыцця. Корм у гэты перыяд здабывае бацька. Вядуць у асноўным начны лад жыцця, займаюць хады барсуковых нор. Лісы - натуральныя пераносчыкі шаленства.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio