Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
602 illustration
602 photo 01

Буры мядзведзь

Ursus arctos

Апісанне:
Маса ад 300 да 780 кг. Улетку дадаткова набіраюць 180 кг вагі за кошт падскурнага тлушчу, які дапамагае мядзведзю перажыць зімовую спячку. Дарослыя самцы і самкі з дзіцянятамі надзвычай агрэсіўныя. Разгневаны мядзведзь папярэджвае аб сваім стане рыкам і ровам. Самкі выказваюць пяшчоту да дзіцянят мыканнем і гудзеннем. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бяззубымі і важаць менш за 350 грамаў. У залежнасці ад кліматычных умоў, сілкуюцца матчыным малаком да вясны ці ранняга лета. Застаюцца з маці да 2 - 4 гадоў, рыхтуючыся да самастойнага жыцця.

Распаўсюджанне:
Буры мядзведзь - рэдкі від у Беларусі, уключаны ў Чырвоную кнігу.

Асаблівасці біялогіі:
Аддаюць перавагу праводзіць зімовыя месяцы ў абароненай хованцы: у пячоры, расколіне або падлогим дрэве. Зімовая спячка нямоцная. Мядзведзь лёгка прачынаецца. Мядзведзі ўсяедныя. Сілкуюцца разнастайнай расліннай ежай (ягады, грыбы, карэнні), рыбай, казуркамі, дробнымі сысунамі. Часам палююць на аленяў.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio