Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Іншыя бесхрыбетныя

  • Вінаградны слімак
  • Вялікая ложнаконская п'яўка
  • Дажджавы чарвяк звычайны
  • Звычайны прудавік
  • Катушка рогападобная
  • Клешч іксодавы
  • Павук каемчаты паляўнічы
  • Пярловіца звычайная
  • Смоўж вялікі
  • Шыракапалы рачны рак
718 illustration

Пярловіца звычайная

Unio pictorum

Апісанне:
Двухстворкавы малюск. Ракавіна доўгая, вузкая, да 145 мм, з амаль паралельнымі спінным і брушным бакамі. Афарбоўка ў маладых асобін жоўта-зялёная, у старых зелянява-бурая. Перасоўваецца па дне з дапамогай белай доўгай нагі. Рухаецца вельмі павольна, пакідаючы характэрны след.

Распаўсюджанне:
Жыве ў азёрах і рэках, у месцах з запаволенай плынню, на пяшчаным, не моцна заіленым грунце. Распаўсюджаная ў Еўразіі, акрамя поўначы і паўночна-усходу.

Асаблівасці біялогіі:
Знаходзіцца на глыбінях ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў. Аддае перавагу пясчана-глейкім і гліністым заіленым грунтам, таксама нярэдка сустракаецца на іншых грунтах з заіленнем. Рацыён складае дэтрыт, часткова фіта-і зоапланктон.

  • Illustration
  • Photos