Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Птушкі

  • Белая пліска ці сітаўка
  • Белы бусел
  •  Валавока
  • Вушастая сава
  • Вялікая сініца
  • Вялікі стракаты дзяцел
  • Вясковая ластаўка
  • Гарадская ластаўка
  • Грак
  • Дамавы верабей
  • Даўгахвостая сініца
  • Дрозд-спявун
  • Звычайная авяльга
  • Звычайная берасцянка ці Зябок
  • Звычайная зелянушка
  • Звычайная зязюля
  • Звычайная перапёлка
  • Звычайная пустальга
  • Звычайная рудахвостка
  • Звычайная сіпуха
  • Звычайная сойка
  • Звычайная стрынатка
  • Звычайны грычун
  • Звычайны  кавалік ці глінянка
  • Звычайны канюх
  • Звычайны салавей
  • Звычайны снягір
  • Звычайны таўстадзюб
  • Звычайны шпак
  • Зялёны дзяцел
  • Каўка
  • Крыжанка
  • Леска-чорнагалоўка
  • Лясны голуб
  • Малінаўка
  • Палявы верабей
  • Палявы жаўрук
  • Пячураўка-ценькаўка
  • Сарока
  • Сіняя сініца
  • Сыч-сіпель
  • Удод
  • Чаротніца
  • Чорнагаловы шчыгол
  • Чорны дрозд
  • Чорны свіргуль
  • Шуляк-карагольчык
  • Шызы голуб
  • Шэрая валасяніца
  • Шэрая варона
  • Шэрая кугакаўка
242 illustration

Чорны дрозд

Turdus merula

Апісанне:
Птушка даўжынёй каля 26 см. Самцы цалкам афарбаваныя ў чорны колер, з жоўта-аранжавай дзюбай і з кальцом вакол вачэй. Самкі бурага колеру, з цёмным хвастом і дзюбай, светлымі горлам і брушкам і папярочным малюнкам на грудзях. Афарбаванне маладых птушак як у самак, у верхняй часткі цела маюцца невялікія светлыя плямы. На адлегласці нагадвае шпака, але адрозніваецца ад яго больш доўгім хвастом і характэрнымі асаблівасцямі паводзін. Птушка перасоўваецца хуткімі скачкамі на дзвюх нагах, альбо робіць некалькі крокаў і замірае, з наступным паўторам.

Распаўсюджанне:
Птушкі, якія жывуць у паўночнай частцы Еўропы, з'яўляюцца пералётнымі. Зімуюць у асноўным у Заходняй Еўропе. Гняздуецца ў лясістай мясцовасці, парках і садах. Сустракаецца па ўсёй Еўропе.

Асаблівасці біялогіі:
Гнязды размяшчаюць на кустах, невысока на дрэвах. Сілкуецца чарвякамі, казуркамі, ягадамі.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio