Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
272 illustration
272 photo 01

Грабеньчаты трытон

Triturus cristatus

Апісанне:
Даўжыня цела да 17 см, скура грубая. Колер спіны ад шаравата-чорнага да буравата-зялёнага, бруха - ярка-аранжавае з шматлікімі цёмнымі плямамі. Падчас шлюбнага сезону самец набывае яркую афарбоўку, на спіне з'яўляюцца зубчастыя грэбні - па адным на тулаве і на хвасце.

Распаўсюджанне:
Жыве ў прэснаводных вадаёмах. Сустракаецца на большай частцы еўрапейскага кантынента. Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Асаблівасці біялогіі:
Плаваючы, шчыльна прыціскае ногі да тулава і грабе хвастом. З прычыны малога аб'ёму лёгкіх, апускаецца ў ваду як толькі перастае веславаць. Дыхае праз скуру, як і іншыя земнаводныя. Дарослыя асобіны зімуюць на дне вадаёма, маладняк - на зямлі ля вады. Сілкуецца апалонікамі, воднымі слімакамі, казуркамі і іх лічынкамі, маладняком жаб.

  • Illustration
  • Photos