Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Грыбы і лішайнікі

  • Гіпагімнія ўздутая
  • Грыб-парасон стракаты
  • Кладонія махрыстая
  • Ксанторыя насценная
  • Лісічка звычайная
  • Мухамор чырвоны
  • Сатанінскі грыб
  • Смарчок ядомы
  • Тортула насценная
  • Шампіньён звычайны
301 illustration

Тортула насценная

Tortula muralis

Апісанне:
Тортула насценная ўтварае падушкі ярка-зялёнага колеру да 5 сантыметраў у шырыню і да 2 см. у вышыню. Мае малюсенькае лісце, якое на канцы мае белую валасінку. У адрозненні ад іншых імхоў, не мае сапраўдных каранёў. Размнажаецца, раскідваючы пылападобныя споры з далікатных споравых капсул цыліндрычнай формы, размешчаных вертыкальна на параўнальна высокіх сцеблах. Споравыя капсулы спачатку маюць завостраныя каўпакі. Затым яны ападаюць, каб вызваліць сталыя споры, з якіх вырастаюць новыя расліны. Паколькі для ўзнаўлення моху неабходная вільгаць, увільготненыя месцы з'яўляюцца найбольш спрыяльным асяроддзем для іх росту і распаўсюду.

Распаўсюджанне:
Гэты від моху часта сустракаецца і расце на камянях і сценах, распаўсюджаны па ўсім еўрапейскім кантыненце.

  • Illustration
  • Photos
  • Video