Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Рыбы

  • Залаты карась
  • Звычайны шчупак
  • Колюшка трохіголкавая
  • Лінь
  • Плотка
  • Рачны вугор
615 illustration
615 photo 01

Лінь

Tinca tinca

Апісанне:
Цела тоўстае, высокае, вочы маленькія, ярка-чырвоныя. Рот канчатковы, невялікі, у кутах яго па кароткім вусіку. Афарбоўка цела залежыць ад умоў пражывання: ад зелянява-серабрыстай да цёмна-бурай з бронзавым адлівам. Звычайна даўжыня цела не перавышае 30 см, а маса 1,5 кг. Жыве да 10 гадоў. Луска вельмі дробная, якая сядзіць у тоўстай скуры ды вылучае шмат слізі.

Распаўсюджанне:
Жыве па ўсёй Еўропе, у забалочаных азёрах альбо ў рэках з павольнай плынню.

Асаблівасці біялогіі:
На зіму закопваецца ў глей. Добра пераносіць нізкае ўтрыманне кіслароду ў вадзе. Вытрымлівае даволі высыханне і прамярзанне вадаёмаў. Пазбягае вадаёмаў з халоднай вадой, пяшчаным дном і плынню. Звычайна вядзе адзіночны, маларухомы лад жыцця. Трымаецца каля дна, сярод зараснікаў, пазбягаючы яркага святла. Сілкуецца дновымі бесхрыбтовымі (лічынкамі казурак, чарвякамі, малюскамі), здабываючы іх з глею. Дарослыя рыбы акрамя арганізмаў жывёл, ядуць водныя расліны і дэтрыт.

  • Illustration
  • Photos