Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
142 illustration
142 photo 01

Дзік

Sus scrofa

Апісанне:
Плоскае з бакоў цела, густая бурая шчаціна, грыва ўздоўж хрыбта, вялікія клыкі ў самцоў, чорны пятачок. Парасяты - паласатыя да трохмесячнага ўзросту. След даўжынёй да 18 см, заўсёды з выразным адбіткам усіх 4 капытоў кожнай нагі.

Распаўсюджанне:
Звычайны для ўсёй Беларусі, а таксама для Еўропы. Засяляе змешаныя і лісцяныя лясы.

Асаблівасці біялогіі:
Жывуць невялікімі статкамі, а старыя самцы і самкі з парасятамі трымаюцца асобна. Дзень праводзіць на лежні ў глухім кутку лесу. Пры падрыхтоўцы лежні раскопвае снег да зямлі, стараецца класціся на пласт галінак, моху і сухой травы. Самка перад апаросам робіць утульнае гняздо з трыснёга або галінак. Пра прысутнасць у лесе кабаноў сведчыць копка - участкі ўзаранай пятачком глебы, дзе звяры карміліся. Сілкуецца карэнішчамі і цыбулінамі раслін, апаўшымі пладамі, арэхамі, жалудамі, чарвякамі і казуркамі, а пры выпадку таксама дзіцянятамі грызуноў, змеямі, жабамі, птушанятамі і яйкамі птушак, падлай. Гон у лістападзе- студзені, у гэты час самцы б'юцца. Цяжарнасць 4 месяцы, у кодле 4-6 парасятаў. Першы тыдзень яны ляжаць у гняздзе, потым пачынаюць выходзіць з маці на кармленне. Малаком сілкуюцца да восені.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio