Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Рыбы

  • Залаты карась
  • Звычайны шчупак
  • Колюшка трохіголкавая
  • Лінь
  • Плотка
  • Рачны вугор
616 illustration
616 photo 01

Плотка

Rutilus rutilus

Апісанне:
Ад бліжэйшых да яе відаў плотка адрозніваецца адносна буйной луской (40-45 штук у бакавой лініі) і становішчам пачатку спіннога плаўніка над падставамі брушных. Цела падоўжанае, умерана сціснутае з бакоў. Рот канчатковы. Спіна чарнаватая, з блакітным або зялёным адлівам, бакі і бруха серабрыстыя. Луска серабрыста-белая, буйная, сядзіць шчыльна. Усе плаўнікі, акрамя спіннога і хваставога, маюць памяранцава-чырвонае адценне. Радужная абалонка жоўтая з чырвонай плямай. Жыве да 20 гадоў. Дасягае даўжыні 35 см і масы 1,3 кг.

Распаўсюджанне:
Плотка засяляе рэкі, азёры, сажалкі, вадасховішчы. Трымаецца на мяжы зараснікаў і адкрытай вады ў месцах з умеранай плынню і цёплай вадой.

Асаблівасці біялогіі:
Стайная рыба. Па характары харчавання плотка - эвріфаг. Дарослыя асобіны сілкуюцца бесхрыбтовымі і іх лічынкамі, малюскамі, нітчатым багавіннем, а пры багацці малькоў буйная плотка сілкуецца імі. Размножваецца вясной (сакавік-май) пры тэмпературы вады 8 ° С і вышэй. Ікра прыляпляецца да раслін.

  • Illustration
  • Photos