Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
527 illustration

Азёрная жаба

Pelophylax ridibundus

Апісанне:
Найбуйнейшы від жаб у Еўропе. Даўжыня цела дасягае 15 см. Афарбоўка цела вар'іруецца. Спіна звычайна зялёная, часам - з цёмнымі плямамі і / або з ледзь прыкметным пазваночным грэбнем. Адрозніваецца ад іншых вадзяных жаб больш буйным памерам. У самцоў маюцца прыкметныя рэзанатары па баках у рота. У надзьмутым стане шэрыя, а не бялёсыя, як у іншых жаб.

Распаўсюджанне:
Жыве ў вадаёмах на вышыні да 1500 метраў. Распаўсюджана на тэрыторыі ад цэнтральнай Еўропы да Урала, малой Азіі і асобных рэгіёнаў Паўночнай Афрыкі.

Асаблівасці біялогіі:
Ярка выражаны водны від. Звычайна сядзіць у вадзе ці на беразе. Спарваецца у красавіку - чэрвені. У гэты перыяд днём і ноччу можна пачуць спеў самцоў. Самкі адкладаюць 700 - 1300 яек. Кладка авальнай формы, прымацоўваецца да воднай расліннасці. Зімуе пад вадой. Сілкуецца, галоўным чынам, казуркамі, таксама нападае на дробных птушак і грызуноў, рыб і нават маладых вужоў. Ловіць казурак пры дапамозе эластычнага языка.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio