Апісанне:
Звычайны вуж дасягае 120 - 200 см. у даўжыню. Колер карычневы і шаравата-зялёны з цёмнымі плямамі на спіне і двума жаўтлявымі, з чорнай каймой, плямамі ў задняй частцы галавы (у некаторых асобін падобнае "ўпрыгожванне" адсутнічае). Жывот чорна-белы.
Распаўсюджанне:
З'яўляецца шырока распаўсюджаным відам. Жыве ў асноўным на забалочаных тэрыторыях, а таксама ў садах, парках і на акультураных ландшафтах. Сустракаецца ў Еўропе, паўночнай Афрыцы і Азіі.
Асаблівасці біялогіі:
Добра плавае. Не атрутны. Упадае ў спячку з кастрычніка-лістапада па красавік-травень. Сілкуецца земнаводнымі, рыбай, дробнымі сысунамі і птушкамі. Пры небяспецы згортваецца ў клубок, шыпіць і нападае. Злоўлены вуж вылучае блага пахкую вадкасць.