Апісанне:
Ломкая вераценніца па выглядзе нагадвае змяю, але на самой справе з'яўляецца бязногай ашчаркаю. Даўжыня цела да 40 см, працягласць жыцця ў прыродзе - да 30 гадоў. Цела цыліндрычнай формы, бліскучае, колер ад шэрага з бронзавым адлівам да цёмна-карычневага з гладкімі бліскучымі лускавінкамі. Афарбоўка суцэльная альбо з цёмнымі палосамі.
Распаўсюджанне:
Жыве на лугах, у хмызняках, у лясах. Распаўсюджаная ў Еўропе, паўночнай Афрыцы і паўднёва-заходняй Азіі.
Асаблівасці біялогіі:
Сілкуецца слімакамі, казуркамі, чарвякамі, павукамі. Зімуе з кастрычніка па сакавік, часам ў групах і хаваючыся ў нару. Актыўная, як правіла, у прыцемках, але часам можна назіраць вераценіцу днём, як яна грэецца на сонцы. Маладняк вылупляецца з яек ўнутры маці. Ратуючыся ад ворагаў, здольна адкідваць хвост.