Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
275 illustration

Травяная жаба

Rana temporaria

Апісанне:
Даўжыня цела да 10 см. Расфарбоўка ад шэра-карычневай да аліўкава-зялёнай, жоўтай ці цагляна-чырвонай. На спіне размешчаны цёмныя плямы. Колькасць і насычанасць якіх адрозніваюцца. Разам з тым, ва ўсіх асобін маецца цёмная пляма паміж вачыма і пярэднімі канечнасцямі, і часцяком таксама V-вобразная пляма за галавой.

Распаўсюджанне:
Размнажаецца ў сажалках і іншых вадаёмах са стаялай вадой або з павольнай плынню. Па-за шлюбнага сезону жыве на сушы. Сустракаецца па ўсёй Еўропе акрамя паўднёвай часткі кантынента. Жыве на розных вышынях, у тым ліку на высакагор'і.

Асаблівасці біялогіі:
Увесну самцы выдаюць гучныя гукі, падобныя на аддалены роў матацыкла. Зімуе на дне вадаёмаў. Сілкуецца бесхрыбтовымі: казуркамі, чарвякамі і слімакамі. Корміцца толькі на сушы, а не ў вадзе.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio