Апісанне:
Даўжыня галавы і тулава - усяго 5,5 см, але пры гэтым размах крылаў дасягае 28 см. Можа пражыць да 28 гадоў, але сярэдняя працягласць жыцця на волі складае ўсяго 5 гадоў. Мех доўгі, калматы, на спіне буравата-шэры, на бруху - ад жаўтлява-карычневага да бялёсага. Даўжыня вушэй складае больш за палову даўжыні тулава.
Распаўсюджанне:
Улетку днюе ў розных натуральных і штучных сховішчах (дуплы дрэў, пячоры, шчыліны дамоў), а таксама ў шпакоўнях. Сустракаецца ў лясах, садах, парках, населеных пунктах. Зімуе ў натуральных пячорах і падземных збудаваннях. Распаўсюджаны па ўсёй Еўразіі.
Асаблівасці біялогіі:
Вядзе начны лад жыцця. Палёт павольны, няроўны. Як правіла, лётае нізка над раслінным покрывам. Сілкуецца лятучымі насякомымі альбо казуркамі, якія сядзяць на лісці. Есць здабычу налёту або падчас кароткатэрміновых прызямленняў. Вядзе адзіночны лад жыцця. У перыяд размнажэння ўтвараюць невялікія калоніі, якія складаюцца з 10 - 20 самак і меншай колькасці самцоў.