Апісанне:
Шматгадовая травяністая расліна з шырокім лісцем, аб'яднаным у разеткі. Малюсенькія кветкі ўтвараюць доўгія густыя суквецці цёмнага колеру. Сцеблы-кветканосы дасягаюць 50 сантыметраў у вышыню. Раскрыццё кветак пачынаецца з ніжняй частцы суквецця і суправаджаецца паступовым зрушэннем ружаватых кольцаў тычачак уверх. Квітнее з траўня па кастрычнік.
Распаўсюджанне:
Расце ў адкрытай мясцовасці, устойлівы да вытоптвання. Часта сустракаецца на сцяжынках, дарожках і на ходніках. Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе.