Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Казуркі

  • Аблямаваны плывунец
  • Адмірал
  • Аргіопа Брюнніха (павук-аса)
  • Аса звычайная
  • Багамол
  • Бражнік глазчаты
  • Бронзаўка залацістая
  • Бялянка капусная
  • Бярозавы даўганосік, або бярозавая шашолка
  • Бярозавы пядзенік
  • Вадамерка сажалкавая
  • Водны скарпіён
  • Галубянка Ікар
  • Гладыш звычайны
  • Дзедка звычайны
  • Жужаль лясная
  • Жук-алень
  • Жук-мяккацелка
  • Звычайны крыжавік
  • Зялёная надрэўная паламена
  • Каларадскі жук
  • Камар-піскун, або камар звычайны
  • Камары-званцы
  • Канёк лугавы
  • Клоп-салдацік
  • Лімонніца
  • Махаон
  • Меданосная пчала
  • Мурашыны леў
  • Мядзведзіца кайя
  • Няпарны шаўкапрад
  • Паласатая графазома
  • Паўлінава вока
  • Перламутраўка вялікая
  • Прусак лясны
  • Рапейніца
  • Рудая лясная мурашка
  • Скрыпун вялікі асінавы
  • Сляпень бычыны
  • Страказа жоўтая
  • Стрэлка прыгожая
  • Сямікропачная кароўка
  • Хрушч майскі заходні
  • Чарнакрылая лютка
  • Чмель каменны
  • Чорны сасновы вусач
  • Чорны шчаўкун
  • Шэршань
733 illustration

Водны скарпіён

Nepa cinerea

Апісанне:
Водны клоп. Цела плоскае, шырокае, з двума дыхальнымі трубачкамі на канцы брушка. Даўжыня ад 17 да 25 мм, шырыня - ад 6 да 10 мм. Галава маленькая, трохкутнай формы з двума невялікімі вачыма і вострым смактальным хабатком. Вусікі вельмі кароткія. Афарбоўка цела ад цёмна-шэрага да шэра-карычневага. Пярэднія ногі некалькі нагадваюць клюшні скарпіёна, 12-20 мм у даўжыню, шэрага, рэдка чарнаватага колеру. Брушка зверху чырвонае з чорнай падставай і канцом. Крылы дымчастыя, з чырвонымі або жаўтлявымі жылкамі.

Распаўсюджанне:
Жыве ў заіленых прэсных вадаёмах на тэрыторыі Еўропы, Афрыкі і Паўночнай Азіі. Сваё лістападобнае, афарбаванае ў ахоўны колер цела гэты клоп хавае на дне, дзе і вартуе здабычу.

Асаблівасці біялогіі:
Плаваць вадзяныя скарпіёны не ўмеюць, могуць толькі павольна поўзаць па сцеблах і лісці. Яны добра лётаюць, асабліва ахвотна восенню. Сілкуецца лічынкамі насякомых, маляўкамі рыб і апалонікамі амфібій. Нападае на здабычу з засады, хапаючы яе пярэднімі канечнасцямі і вырабляючы укол хабатком, затым з ахвяры высмоктваецца вадкасць.

  • Illustration
  • Photos
  • Video