Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
209 illustration

Дамовая мыш

Mus musculus

Апісанне:
Даўжыня галавы і тулава складае 7 - 10 см, хваста - 5 - 10 см. Маса цела - 10 - 35 грам, працягласць жыцця каля 3 гадоў. Морда завостраная, вочы маленькія, вушы буйныя, доўгі хвост. Поўсць са спіны - шаравата-карычневая. Жывот больш светлай афарбоўкі.

Распаўсюджанне:
Дамавая мыш жыве побач з чалавекам у дамах, свіранах і іншых будынках. У выніку дзейнасці чалавека рассяліліся па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.

Асаблівасці біялогіі:
Ўсяедная. Сілкуецца насеннем, зелянінай, харчовымі адкідамі. Псуе паперу, пашкоджвае драты і хутка размнажаецца побач з чалавекам. Самка прыносіць да пяці паметаў у год па 3 - 8 мышанят у адным прыплодзе . Маладняк дасягае палавой сталасці ва ўзросце шасці тыдняў. Вядзе ў асноўным начны лад жыцця, здольная пранікаць у адтуліны дыяметрам усяго тры сантыметры. Жыве буйнымі калоніямі, якія складаюцца з роднасных асобін. Добра лазіць і скача. Прыкметамі наяўнасці мышэй з'яўляюцца: пашкоджаныя матэрыялы, характэрны пах і часцінкі цвёрдага кала даўжынёй каля 6 мм. Адпачывае ў добра схаваным гняздзе з разнастайнага матэрыялу.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio