Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
203 illustration
203 photo 01

Каменная куніца

Martes foina

Апісанне:
Галава і цела каменнай куніцы дасягаюць 50 см у даўжыню, хвост - 25 - 50 см. Вага - 1.5 - 2 кілаграмы, вышыня ў карку 12 см, у няволі жыве да 18 гадоў. У каменнай куніцы доўгае тулава, кароткія лапы і доўгі пухнаты хвост. Поўсць чорная з шаравата-карычневым адлівам з белай шыйнай плямай, якая даходзіць да пярэдніх лап і падзеленым палоскай цёмнага колеру. Вушы кароткія, закругленыя, морда завостраная.

Распаўсюджанне:
Каменная куніца жыве ў чалавечых паселішчах, у Беларусі адсутнічае на поўначы, у адрозненні ад лясной куніцы.

Асаблівасці біялогіі:
Сілкуецца ў асноўным грызунамі і птушкамі, але таксама яшчаркамі, жабамі. Есць яйкі птушак, харчовыя адкіды паблізу гарадоў і вёсак. Каменная куніца вядзе начны лад жыцця, і ноччу незвычайна актыўная. Адносна шумная, выдатна лазіць.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio