Апісанне:
Даўжыня цела - 7 см. Мех аксамітны, зверху - цёмна-карычневы, знізу-бледна-жоўты або шэры. Знешне падобная на мыш. Як і ў іншых буразубак, морда выцягнутая і завостраная, вочы маленькія. Даўжыня хваста каля 4 см. Кончыкі зубоў чырвоныя.
Распаўсюджанне:
Жыве ў лясістай мясцовасці практычна па ўсёй Еўропе, а таксама ў рэгіёнах Азіі з умераным кліматам.
Асаблівасці біялогіі:
Вядзе адзіночны лад жыцця, актыўная ў змрок і ноччу. З-за вельмі хуткага абмену рэчываў буразубка пастаянна адчувае голад. Здабывае ежу ў асноўным сярод апалага лісця і ў глебе. Сілкуецца галоўным чынам бесхрыбтовымі: казуркамі, шматножкамі, чарвякамі (часта большых памераў, чым яна сама), лічынкамі, слімакамі, часам - маладымі мышамі і падлай.