Апісанне:
Галава і тулава дасягаюць 25 см у даўжыню. Хвост пухнаты, даўжынёй 15 - 20 см. Маса цела - 230 - 480 грамаў, працягласць жыцця - да 12 гадоў. Мех чырванавата-карычневы, або чорны з карычневым адценнем. Жывот бялёсы, на кончыках вушэй доўгія кутасікі валасоў.
Распаўсюджанне:
Жыве ў лясах і парках. Сустракаецца ў Еўропе, Сібіры, Японіі, Карэі.
Асаблівасці біялогіі:
Сілкуецца расліннымі і ліставымі почкамі, насеннем іглічных і лісцяных дрэў, грыбамі, казуркамі, вясной - яйкамі і птушанятамі птушак, якія гняздуюць у дуплах. Актыўная круглы год. Будуе гнязды сферычнай формы з лісця, моху, невялікіх галінак. Гнязды дыяметрам 40 см. высока схаваны ў кроне дрэў. Вядзе дзённы лад жыцця, здабывае корм на дрэвах і спускаецца з іх толькі ў рэдкіх выпадках. Вельмі спрытная, пераскоквае з галінкі на галінку і з дрэва на дрэва.