Апісанне:
Цела барсука з хвастом дасягае 90 сантыметраў у даўжыню, вага даходзіць да 10 - 20 кілаграм. Жыве да 20 гадоў. Барсука адрозніваюць кароткія лапы, доўгая прытупленая морда, кароткія вушы, маленькія вочы. Спіна шэрая, бакі рудаватыя, на галаве - адметныя чорна-белыя палоскі. Лапы чорныя з доўгімі магутнымі кіпцюрамі.
Распаўсюджанне:
Жыве ў лісцяных і змяшаных лясах. У Беларусі рэдкі від, уключаны ў Чырвоную кнігу.
Асаблівасці біялогіі:
Начны лад жыцця. Усяедны: сілкуецца дажджавымі чарвякамі, слімакамі і іншымі бесхрыбтовымі. Есць грызуноў і птушанят. Залягае ў спячку ў нары з кастрычніка па люты. Барсукі жывуць парамі або вялікімі сем'ямі. Капае ўласныя норы, у якіх можа жыць дзесяцігоддзямі. У норах мноства "пакояў", злучаных калідорамі агульнай працягласцю да 40 метраў. Шырыня ўваходу ў нару - каля 30 см. Нару высцілае падкладкай з травы і моху, якую перыядычна змяняе.