Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
603 illustration
603 photo 01

Рысь

Lynx lynx

Апісанне:
Рысь - млекакормячае сярэдніх памераў сямейства каціных, даўжынёй 80 - 129 см і вагай 18 - 30 кг. Ногі магутныя з буйнымі пухнатымі і перапончатымі лапамі, якія нагадваюць снегаходы. Хвост кароткі, шарападобны, з чорным кончыкам. На вушах пэндзлікі, поўсць доўгая, шэрага колеру. Вага дзіцянятаў пры нараджэнні - 240 - 450 г. Нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Пераходзяць на цвёрды корм ва ўзросце 6 - 7 тыдняў і пачынаюць выходзіць з хованкі. Застаюцца з маці да 10-месячнага ўзросту.

Распаўсюджанне:
Радзіма рысі - лясы Еўропы і Сібіры, багатыя хованкамі і магчымасцямі для палявання і высочвання здабычы. Палюе на тэрыторыі 30 - 45 км квадратных, у залежнасці ад багацця здабычы. Падчас начнога палявання пераадольвае адлегласць да 20 км.

Асаблівасці біялогіі:
Надзвычай ўтойлівая. Выдае вельмі ціхія гукі і добра маскіруецца. Палюе на зайца, грызуноў, дзіка, казулю. Нападае на буйных жывёл толькі зімой, у перыяд адноснай бяскорміцы. Хоць у перыяд бяскорміцы можа паляваць і днём, рысь ў асноўным з'яўляецца начной або змрочнай жывёлай. Днём адсыпаецца ў густых гушчарах і іншых цяжкадаступных месцах. Дарослыя асобіны вядуць адзіночны лад жыцця.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio