Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Птушкі

  • Белая пліска ці сітаўка
  • Белы бусел
  •  Валавока
  • Вушастая сава
  • Вялікая сініца
  • Вялікі стракаты дзяцел
  • Вясковая ластаўка
  • Гарадская ластаўка
  • Грак
  • Дамавы верабей
  • Даўгахвостая сініца
  • Дрозд-спявун
  • Звычайная авяльга
  • Звычайная берасцянка ці Зябок
  • Звычайная зелянушка
  • Звычайная зязюля
  • Звычайная перапёлка
  • Звычайная пустальга
  • Звычайная рудахвостка
  • Звычайная сіпуха
  • Звычайная сойка
  • Звычайная стрынатка
  • Звычайны грычун
  • Звычайны  кавалік ці глінянка
  • Звычайны канюх
  • Звычайны салавей
  • Звычайны снягір
  • Звычайны таўстадзюб
  • Звычайны шпак
  • Зялёны дзяцел
  • Каўка
  • Крыжанка
  • Леска-чорнагалоўка
  • Лясны голуб
  • Малінаўка
  • Палявы верабей
  • Палявы жаўрук
  • Пячураўка-ценькаўка
  • Сарока
  • Сіняя сініца
  • Сыч-сіпель
  • Удод
  • Чаротніца
  • Чорнагаловы шчыгол
  • Чорны дрозд
  • Чорны свіргуль
  • Шуляк-карагольчык
  • Шызы голуб
  • Шэрая валасяніца
  • Шэрая варона
  • Шэрая кугакаўка
239 illustration

Звычайны салавей

Luscinia luscinia

Апісанне:
Трохі буйней за вераб'я, зверху буравата-карычневы, знізу буравата-шэры, хвост даволі доўгі. Песня - набор паўтаральных свістаў і шчалканаў: «віць-віць-віць, цьох-цьох-цьох, а-я-я, ох-ох-ох». Звычайна трымаецца высока на тонкіх расстаўленых ножках, апусціўшы крылы і прыпадняўшы хвост.

Распаўсюджанне:
Распаўсюджаны толькі ва Усходняй і Паўночнай Еўропе. Жыве ў лісцяных лясах, поймах рэк, садах і парках, звычайна па сырых месцах. У прыродзе салаўі трымаюцца вельмі ўтойліва.

Асаблівасці біялогіі:
Гняздо робіць звычайна на зямлі ў каранёў хмызняку. Гняздо з лісця, дубчыкаў і травы. 4-6 яек. Наседжвае 2 тыдні. Прылятае ў пачатку траўня і адразу пачынае спяваць. Спевы спыняюцца, як толькі ў гняздзе з'яўляюцца птушаняты. Тады самец нароўні з самкай займаецца іх вырошчваннем. Адзін вывадак. Сілкуецца, збіраючы дробную здабычу, якая поўзае (жукоў, вусеняў, смаўжоў) сярод прэлай лістоты і на ніжніх галінах кустоў. Зімуе ў Паўночнай Афрыцы.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio