Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Іншыя бесхрыбетныя

  • Вінаградны слімак
  • Вялікая ложнаконская п'яўка
  • Дажджавы чарвяк звычайны
  • Звычайны прудавік
  • Катушка рогападобная
  • Клешч іксодавы
  • Павук каемчаты паляўнічы
  • Пярловіца звычайная
  • Смоўж вялікі
  • Шыракапалы рачны рак
300 illustration
300 photo 01

Дажджавы чарвяк звычайны

Lumbricus terrestris

Апісанне:
Хоць некаторыя чарвякі могуць вырастаць да 30 см, даўжыня большасці асобін складае 10 - 15 см. Цела дажджавога чарвяка доўгае, цыліндрычнае, падзеленае на мноства сегментаў. Колер лілова-ружовы, паміж 32 і 37 сегментам маецца чырвона-аранжавы паясок.

Распаўсюджанне:
Жыве на увільготненых глебах, багатых перагноем, сустракаецца ў большай частцы Еўропы.

Асаблівасці біялогіі:
Жыве ў глебе, выпаўзае на паверхню толькі ноччу або пасля моцнага дажджу з-за недахопу кіслароду (дыханне чарвяка ажыццяўляецца ў асноўным праз скуру). Пры засухі чарвяк альбо паглыбляецца ў зямлю, альбо аб'ядноўваецца з іншымі чарвякамі для захавання вільгаці. Чарвякі - гермафрадыты, але для спарвання неабходныя дзве асобіны. Пасля спарвання яйкі адкладае кожная асобіна. Сілкуецца лісцем, травой і гнілымі расліннымі астаткамі, якія знаходзяцца на паверхні. Разам з ежай заглынае глебу, паглынаючы арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ёй. Хады, якія прабіваюцца чарвяком, маюць важную ролю ў забеспячэнні доступу паветра і вады ў глебу.

  • Illustration
  • Photos
  • Video