Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
271 illustration

Звычайны трытон

Lissotriton vulgaris

Апісанне:
Даўжыня да 11 см, спіна карычняватая, жывот бледны, пасярэдзіне ярка-аранжавая паласа. На галаве цёмныя палосы, па целе - шматлікія чорныя плямы. Знешні від самца і самкі па-за шлюбнага сезону не адрозніваюцца. Падчас шлюбнага сезону самец набывае яркую афарбоўку, а на хвасце і целе з'яўляецца хвалісты грабеньчык.

Распаўсюджанне:
Звычайны трытон жыве на зямлі на увільготненых участках і з'яўляецца больш распаўсюджаным відам у параўнанні з трытонам грабеньчатым. Жыве па ўсёй Еўропе, за выключэннем крайняй паўночнай і паўночна-заходняй часткі кантынента.

Асаблівасці біялогіі:
Дарослыя асобіны жывуць у вадзе толькі адзін месяц у годзе падчас шлюбнага сезону. Астатні час праводзяць на вільготных участках сушы. Зімуюць на сушы ў вадаёмаў. Перад вясновым спарваннем самцы выконваюць вясельны танец-марш. Самка адкладае яйкі па адным на водныя расліны. Аснову харчавання складаюць водныя бесхрыбетныя.

  • Illustration
  • Photos