Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
606 illustration

Заяц-бяляк

Lepus timidus

Апісанне:
Даўжыня цела да 65 см. Кончыкі вушэй чорныя. Астатняя афарбоўка бураватая летам і чыста-белая зімой. Скурка нетрывалая, таму часта кавалкі шкуры застаюцца ў зубах або кіпцюрах драпежніка. Сляды шырокія, круглявыя, адбіткі задніх лап толькі ненашмат больш пярэдніх. Заднія ногі нашмат пры руху выносяцца далёка наперад. Даўжыня следу задняй лапы да 17 см, шырыня да 12 см.

Распаўсюджанне:
У Беларусі заяц-бяляк звычаен на поўначы і рэдкі ў Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. У адрозненні ад зайца-русака, бяляк - тыповы жыхар лясоў. Ён пазбягае вялікіх адкрытых прастор. Любіць малады асіннік, змешаныя лясы. У лясах выбіраюць участкі з лужкамі і вербалозам, зарастаючыя высечкі, гары, узлескі.

Асаблівасці біялогіі:
Потавыя залозы ў зайцоў ёсць толькі паміж пальцамі, і іх сляды моцна пахнуць. Таму перад сыходам на лежню, зайцы звычайна блытаюць сляды. Хоць зайцы не маюць пастаянных сховішчаў, яны звычайна жывуць на невялікай тэрыторыі. Актыўныя ў асноўным у змрок і ноччу. Улетку сілкуюцца травяністымі раслінамі, зімой - карой і парасткамі дрэў і хмызнякоў. Размножваецца двойчы за лета. Гон вясной суправаджаецца бойкамі самцоў. Зайчаняты ( 1-6) нараджаюцца відушчымі, з густым мехам, і першы час сядзяць у траве нерухома, каб не пакідаць слядоў, а маці прыходзіць іх карміць 1-2 разы за ноч. Пры гэтым яна корміць не толькі сваіх зайчанят, але і чужых. Ужо праз 10 дзён зайчаняткі пачынаюць ёсць траву, але малаком сілкуюцца да 20-30 дзён.

  • Illustration
  • Photos
  • Video