Апісанне:
Казурка даўжынёй 4 - 8 см. Лёгка адрозніваецца па невялікай галаве трохкутнай формы, буйным вачам, доўгім грудзям і тулаву. Пярэднія канечнасці надзвычай моцныя, забяспечаныя калючкамі, якія палягчаюць паляванне. Пярэднія канечнасці сагнутыя, як быццам у малітве. Самка буйней самца. Колер ад зялёнага да жаўтлявага з маскіровачнай размалёўкай.
Распаўсюджанне:
Жыве на сухіх і сонечных лугах, у хмызняках, а таксама ў садках. Сустракаецца на поўдні Беларусі.
Асаблівасці біялогіі:
Пасля спарвання самка есць самца. Самка адкладае 100 - 300 яек у мяшэчку з спецыяльнага хутка дубянеючага і высыхаючага сакрэту. Лічынкі вылупляюцца вясной. Багамол здольны лётаць, але здабычу звычайна высочвае, захоплівае яе з маланкавай хуткасцю. Сілкуецца галоўным чынам казуркамі.