Апісанне:
Даўжыня 7-11 міліметраў. У самца надкрыллі заходзяць за канец брушка, у самак яны значна карацей. Пярэдняя спінка з рэзка акрэсленай цёмнай або чорнай плямай.
Распаўсюджанне:
Жыве звычайна ў лясах. У лесе самцы трымаюцца пераважна на дрэвах, хмызняках, а таксама на траве. У дзённыя гадзіны самцы поўзаюць па раслінам і час ад часу пырхаюць з галінкі на галінку. Самкі ж звычайна трымаюцца пад лістотай, якая апала, або у моху. Зімуюць лічынкі, а ў канцы чэрвеня з'яўляюцца ўжо дарослыя асобіны. Дарослыя асобіны сустракаюцца з мая да верасня. Распаўсюджаны па ўсёй Еўразіі.
Асаблівасці біялогіі:
Сілкуецца расліннай ежай - лішайнікамі, якія растуць на дрэвах, мохам і сухім лісцем дрэў.