Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Казуркі

  • Аблямаваны плывунец
  • Адмірал
  • Аргіопа Брюнніха (павук-аса)
  • Аса звычайная
  • Багамол
  • Бражнік глазчаты
  • Бронзаўка залацістая
  • Бялянка капусная
  • Бярозавы даўганосік, або бярозавая шашолка
  • Бярозавы пядзенік
  • Вадамерка сажалкавая
  • Водны скарпіён
  • Галубянка Ікар
  • Гладыш звычайны
  • Дзедка звычайны
  • Жужаль лясная
  • Жук-алень
  • Жук-мяккацелка
  • Звычайны крыжавік
  • Зялёная надрэўная паламена
  • Каларадскі жук
  • Камар-піскун, або камар звычайны
  • Камары-званцы
  • Канёк лугавы
  • Клоп-салдацік
  • Лімонніца
  • Махаон
  • Меданосная пчала
  • Мурашыны леў
  • Мядзведзіца кайя
  • Няпарны шаўкапрад
  • Паласатая графазома
  • Паўлінава вока
  • Перламутраўка вялікая
  • Прусак лясны
  • Рапейніца
  • Рудая лясная мурашка
  • Скрыпун вялікі асінавы
  • Сляпень бычыны
  • Страказа жоўтая
  • Стрэлка прыгожая
  • Сямікропачная кароўка
  • Хрушч майскі заходні
  • Чарнакрылая лютка
  • Чмель каменны
  • Чорны сасновы вусач
  • Чорны шчаўкун
  • Шэршань
524 illustration

Аблямаваны плывунец

Dytiscus marginalis

Апісанне:
Даўжынёй да 38 мм, гэта параўнальна вялікі жук. Яго абцякальнае цела добра прыстасаванае для плавання, асабліва пакрытыя валасінкамі заднія ногі, якія працуюць, як вёслы. Гэта цёмны жук, з жоўтай паласой па знешняму краю надкрылляў. Надкрыллі самцоў бліскучыя, самак - матавыя. Лічынкі растуць да 60 міліметраў у даўжыню і маюць завостраныя сківіцы.

Распаўсюджанне:
Плывунцы распаўсюджаныя ў прэснаводных водна-балотных угоддзях, багатых расліннасцю і могуць быць сустрэтыя па ўсёй Еўропе і Амерыцы.

Асаблівасці біялогіі:
Дзякуючы запасам паветра пад надкрыллямі, жук можа заставацца досыць доўга пад вадой. Запас паветра рэгулярна аднаўляецца на паверхні вады. Самкі адкладаюць яйкі ў сцеблы падводных раслін. Лічынкі жывуць у вадзе, але таксама выплываюць на паверхню, каб дыхаць. Жукі ўпырскваюць сваёй здабычы ферменты, затым усмоктваючы ператраўленае змесціва. Яны ядуць апалонікаў, смаўжоў, невялікіх насякомых (і нават адзін аднаго), а таксама здольныя забіць дробных рыб. З-за выключных драпежных здольнасцяў іх часам называюць "падводныя тыгры".

  • Illustration
  • Photos